Пу́пе́ц ’пуп у птушак; гузік; бутон; нарост; кутас’ (ТС), пупэц ’пуп у птушак, страўнік’ (ЛА, 1), ’пупок’ (бяроз., Шатал.), укр. пупець ’пупок, пупавіна; страўнік у птушак’, ст.-польск. pąpiec ’пупок’ (XV ст., глоса да лац. umbilicus), што дае падставы для рэканструкцыі дыялектнага прасл. *рррьcь < *рорь (Банькоўскі, 2, 539).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пупо́к1 ’пупок; страўнік у птушкі’ (ЛА, 1), польск. pępek ’страўнік курыцы або гусі, ці наогул птушыны’. Памянш. ад пуп (*pǫpъkъ), параўн. іншыя назвы птушынага страўніка: пуп, пу́пэ́ц, пупо́віна (гл. Жыв. св., 127).

Пупо́к2 ’маленькі агурок, ад якога адпала кветка’ (Жд. 2). Гл. пупалка.

Пупо́к3 ’малако ў рыбы’ (Янк. 3.), рус. пск. пупо́к ’ікра, часам рыбныя малокі’. Да пуп (гл.), параўн. пуп ’мяшочак з ікрой у рыбы’ (полац., Нар. словатв.), ’малако ў самцоў рыбы’ (бяроз., Жыв. НС).

Пупо́к4 ’ручка ў касе’ (мін., чэрв., в.-дзв., Шатал.; круп., Нар. сл.; дзярж., З нар. сл.; Жд. 3; Шат.; Бяльк.; карм., Мат. Гом.; Варл.), укр. пупе́ць ’тс’, рус. бранск., смал. пупо́к ’тс’. Ад пуп ’выступ’ з актуалізацыяй значэння ’дзяржанне, ручка’, гл. пуп3, параўн. рус. дыял. пуп ’ручка ў дзвярах’ і ’ручка ў касе’; відаць, другасна збліжанае з пуп (на целе), параўн.: pupok u kasie musia być na vyšyni kascovaha pupa (Варл.) і лу́чак мераюць да клуба (Цых.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуп1 ’след ад пупавіны на целе’ (ТСБМ, Варл., ТС), ’пупавіна’ (Сл. ПЗБ, ТС, Шат.), ’страўнік у птушак’ (ЛА, 1; Сл. ПЗБ), ’ікра або малою ў рыбы’ (віц., Нар. лекс.; бяроз., Жыв. НС; полац., З нар. сл.), сюды ж пупо́к ’тс’ (Янк. 2), пуска́ти пу́па ’пускаць ікру, малою, нераставаць’ (Крыв.), пупарэ́зніца, пупарэ́зіца ’павітуха’ (Нас., Бяльк., Варл., Нік. Очерки), пу́пна ба́ба, пупы́ха, пупоре́зна баба, пупорэ́зка ’тс’ (палес., Зб. памяці Талстога, 2, 103); укр. пуп ’пуп’, пупо́к ’пуп, пупавіна; страўнік у птушак’, пупе́ць ’тс’, рус. пуп, пупо́к ’тс’, польск. pęp, pępek, в.-луж., н.-луж. pup, pupk, чэш. pupek, славац. pupok, серб.-харв. пу̑п, пу̏пак, балг. пъп, пъпо́к, макед. папок, дыял. pъmp (у розных значэннях). Прасл. *pǫpъ ’пупышка, прышч; пуп’, роднаснае літ. pam̃ti ’разбухаць’, лат. pàmpt ’набухаць, надувацца’, што разглядаецца як працяг і.-е. *pou‑, пашыранага элементам ‑m‑ (Фасмер, 3, 407; Шустар-Шэўц, 2, 1192; БЕР, 5, 854; Глухак, 512; Банькоўскі, 2, 538).

Пуп2 ’прылада, пры дапамозе якой робяць ганчарную пасуду’ (Жд. 2). Да пуп1 (з-за знешняга падабенства).

Пуп3 ’ручка касы’ (ДАБМ, камент., 831). Гл. пупок ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)