пу́начка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Невялікая паўночная птушка сямейства аўсянкавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пу́начка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пу́начка пу́начкі
Р. пу́начкі пу́начак
Д. пу́начцы пу́начкам
В. пу́начку пу́начак
Т. пу́начкай
пу́начкаю
пу́начкамі
М. пу́начцы пу́начках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пу́начка ж., зоол. пу́ночка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пу́начка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Невялікая птушка атрада вераб’іных, якая водзіцца на крайняй Поўначы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́начка ’від птушкі’ (ТСБМ), укр. пу́ночка ’сасноўка’. Запазычана з рус. пу́нка, пу́ночка ’птушка Plectrophanes nivalis’, паходзіць з карэл. punańe ’тс’ (Фасмер, 3, 406; Птицы, 1, 50).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пу́ночка зоол. пу́начка, -кі ж., сняжу́рка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)