пуза́ты, -ая, -ае (разм.).

1. 3 вялікім жыватом.

П. мужчына.

2. перан. Нізкі і шырокі, з пукатымі бакамі.

П. чыгун. П. самавар.

|| наз. пуза́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пуза́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пуза́ты пуза́тая пуза́тае пуза́тыя
Р. пуза́тага пуза́тай
пуза́тае
пуза́тага пуза́тых
Д. пуза́таму пуза́тай пуза́таму пуза́тым
В. пуза́ты (неадуш.)
пуза́тага (адуш.)
пуза́тую пуза́тае пуза́тыя (неадуш.)
пуза́тых (адуш.)
Т. пуза́тым пуза́тай
пуза́таю
пуза́тым пуза́тымі
М. пуза́тым пуза́тай пуза́тым пуза́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пуза́ты

1. пуза́тай, брюха́тый;

2. перен. пуза́тый;

~тая камо́да — пуза́тый комо́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пуза́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. З вялікім жыватом, пузам. Ля камбайна, акрамя Шапавалава і Пятра,.. [Касцянок і Баранаў] убачылі старшыню калгаса Махнача, нізкага і пузатага чалавека з шырокім чырвоным тварам. Шамякін. Тут быў таран, мянёк пузаты, Шчупак, лінок, акунь, карась. Колас.

2. перан. Нізкі і шырокі, з пукатымі, акруглымі бакамі (пра прадметы). Пузаты чыгун. Пузаты партфель. □ Гаспадыня ўсё-такі злезла з печы, бразнула засланкай і выцягнула пузаты паліваны гарлачык, на якім трошкі прыгарэла жоўтая плеўка. Сабаленка. Рыма трымала ў руках баравік і абразала белы пузаты корань. Васілеўская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брюха́стый пуза́ты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пуза́стый прост., пуза́тый разг. пуза́ты;

пуза́тый мальчуга́н пуза́ты хлапе́ц;

пуза́тый комо́д пуза́тая камо́да.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бруха́ч, ‑а, м.

Разм. Тое, што і пузан; пузаты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сыраква́ша, ‑ы, ж.

Густое кіслае малако. [Цешча] прынесла драчоны, пузаты трохлітровы гарлач і старанна сабрала з яго ўвесь вяршок, аж да сіняватай сыраквашы. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пуцга́нпузаты’ (Стома–Сініца). Гл. пузган ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пыхце́ць, ‑хчу, ‑хціш, ‑хціць; незак.

1. Цяжка дыхаць, сапці. Пыхцела Юля, упіралася, падала, паднімалася і зноў падала, але свайго дамаглася. Гарбук.

2. Тое, што і пыхкаць. А чыгунок, бы пан пузаты, Кіпіць, пыхціць, шуміць заўзята. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)