публіка́цыя, -і, ж.

1. гл. публікаваць.

2. мн. -і, -цый. Тое, што апублікавана, надрукавана.

Газетная п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

публіка́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. публіка́цыя публіка́цыі
Р. публіка́цыі публіка́цый
Д. публіка́цыі публіка́цыям
В. публіка́цыю публіка́цыі
Т. публіка́цыяй
публіка́цыяю
публіка́цыямі
М. публіка́цыі публіка́цыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

публіка́цыя ж., в разн. знач. публика́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

публіка́цыя, ‑і, ж.

1. Друкаванне ў якіх‑н. выданнях асобных твораў, прац і іншых тэкстаў. Публікацыя архіўных дакументаў. Плаціць за публікацыю. // Аб’ява аб чым‑н., надрукаваная, апублікаваная дзе‑н. Несцяровіч даў публікацыю, і пачалі сцягвацца людзі на работу. Чорны.

2. Тое, што апублікавана, надрукавана. Дзякуючы гэтым публікацыям даныя аб жыцці і дзейнасці Скарыны значна расшырыліся. Алексютовіч.

[Ад лац. publicare — аб’яўляць усенародна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэрнэ́т-публіка́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. інтэрнэ́т-публіка́цыя інтэрнэ́т-публіка́цыі
Р. інтэрнэ́т-публіка́цыі інтэрнэ́т-публіка́цый
Д. інтэрнэ́т-публіка́цыі інтэрнэ́т-публіка́цыям
В. інтэрнэ́т-публіка́цыю інтэрнэ́т-публіка́цыі
Т. інтэрнэ́т-публіка́цыяй
інтэрнэ́т-публіка́цыяю
інтэрнэ́т-публіка́цыямі
М. інтэрнэ́т-публіка́цыі інтэрнэ́т-публіка́цыях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

публікава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; незак., што.

Аб’яўляць для агульнага ведама праз друк.

П. матэрыялы кангрэса.

|| зак. апублікава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; наз. апублікава́нне, -я, н.

|| наз. публіка́цыя, -і, ж. і публікава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

публика́ция публіка́цыя, -цыі ж.;

публика́ция истори́ческих докуме́нтов публіка́цыя гістары́чных дакуме́нтаў;

помести́ть публика́цию в газе́те змясці́ць публіка́цыю ў газе́це;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прэпры́нт, ‑у, М ‑нце, м.

Папярэдняя публікацыя тэксту навуковага даследавання, артыкула ці даклада сродкамі так званай аператыўнай паліграфіі невялікім тыражом.

[Англ.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэцэ́нзія, ‑і, ж.

Жанр літаратурнай, мастацкай і навуковай крытыкі. // Артыкул, у якім даецца аналіз і ацэнка навуковага або мастацкага твора. Рэцэнзія на кінафільм. □ Пра тое, што Е. Раманаў ставіў задачу папулярызаваць кнігу Ф. Багушэвіча, сведчыць публікацыя ў канцы рэцэнзіі поўнага тэксту верша «У судзе» на беларускай мове. С. Александровіч. З’яўлялася новая кніга. Караед прапытваў яе і садзіўся пісаць рэцэнзію. Паслядовіч.

[Ад лац. recensio — разгляд.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перадру́к, -ку м., в разн. знач. перепеча́тка ж.;

п. на пі́шучай машы́нцы — перепеча́тка на пи́шущей маши́нке;

гэ́та не пе́ршая публіка́цыя, а п.э́то не пе́рвая публика́ция, а перепеча́тка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)