пу́дзіла

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пу́дзіла пу́дзілы
Р. пу́дзіла пу́дзіл
Д. пу́дзілу пу́дзілам
В. пу́дзіла пу́дзілы
Т. пу́дзілам пу́дзіламі
М. пу́дзіле пу́дзілах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пу́дзіць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пу́джу пу́дзім
2-я ас. пу́дзіш пу́дзіце
3-я ас. пу́дзіць пу́дзяць
Прошлы час
м. пу́дзіў пу́дзілі
ж. пу́дзіла
н. пу́дзіла
Загадны лад
2-я ас. пу́дзь пу́дзьце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пу́дзячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гаро́хавы горо́ховый;

◊ пу́дзіла ~вае — чу́чело горо́ховое

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

патаро́ча

‘пудзіла’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. патаро́ча патаро́чы
Р. патаро́чы патаро́ч
Д. патаро́чы патаро́чам
В. патаро́чу патаро́чы
Т. патаро́чай
патаро́чаю
патаро́чамі
М. патаро́чы патаро́чах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

горо́ховый гаро́хавы;

◊

чу́чело горо́ховое пу́дзіла гаро́хавае.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гаро́хавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гароху (у 1 знач.). Гарохавае сцябло. // Прыгатаваны з гароху (у 2 знач.). Гарохавы суп.

•••

Гарохавы вянок гл. вянок.

Пудзіла гарохавае гл. пудзіла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чу́чело

1. пу́дзіла, -ла ср., чу́чала, -ла ср.;

2. (пугало) пу́дзіла, -ла ср.;

3. перен., бран. пу́дзіла, -ла ср.;

◊

чу́чело горо́ховое хоць у кано́плі стаўля́й; патаро́ча салапа́тая;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пу́гало

1. пу́дзіла, -ла ср., пу́жала, -ла ср.;

2. перен. пу́дзіла, -ла ср., пу́жала, -ла ср., страшы́дла, -ла ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пу́дзіла, ‑а, н.

1. Чучала ў выглядзе чалавека, якое выстаўляецца на палях, агародах для адпужвання птушак. За плотам сярод канапель стаіць там пудзіла, стаіць, здзіўлена растапырыўшы ў бакі рукі, і цікуе за ўсімі з-пад нізка насунутай на колік шапкі. Галавач. У гародзе, за пахілым парканам матлялася на ветры пудзіла на вераб’ёў. Арочка. // перан. Пра тое, што выклікае страх, сполах у каго‑н. Царская Расія была пудзілам для нацыянальна-рэвалюцыйнага руху ў Еўропе.

2. перан. Пра неахайна, непрыгожа апранутага, брыдкага чалавека. [Гусоўскі:] — Глядзі, якім пудзілам апранулі! Цікава, для чаго такая маскіроўка? Навуменка. [Насця:] — Ну, паглядзі ты на сябе: на каго ты падобен у гэтым рызмане? Дзе ж ёсць другое такое пудзіла на свеце? Колас.

•••

Пудзіла (агароднае) гарохавае — пра смешна, безгустоўна адзетага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пу́дзіла, -а, мн. -ы, -дзіл, н.

1. Чучала для адпужвання птушак у агародах, садах.

2. перан. Пра чалавека, які адпужвае сваім выглядам, а таксама пра чалавека, вычварна, безгустоўна апранутага (разм.).

3. Тое, чым (той, кім) палохаюць, прадмет боязі, страху.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)