прэцэдэ́нт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прэцэдэ́нт прэцэдэ́нты
Р. прэцэдэ́нту прэцэдэ́нтаў
Д. прэцэдэ́нту прэцэдэ́нтам
В. прэцэдэ́нт прэцэдэ́нты
Т. прэцэдэ́нтам прэцэдэ́нтамі
М. прэцэдэ́нце прэцэдэ́нтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прэцэдэ́нт, -у, М -нце, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Выпадак, які служыць прыкладам, апраўданнем для падобных выпадкаў у будучым.

Гэты ўчынак не мае прэцэдэнтаў у мінулым.

Павучальны п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прэцэдэ́нт, -ту м. прецеде́нт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прэцэдэ́нт, ‑у, М ‑нце, м.

Кніжн. Выпадак у мінулым, які служыць прыкладам або апраўданнем для падобных выпадкаў у будучым. Савецкія людзі не маюць перад сабой гістарычных прэцэдэнтаў, ідуць нязведаным шляхам. «Звязда». // Рашэнне суда або іншага органа дзяржаўнай улады, якое прымаецца за ўзор пры рашэнні аналагічных выпадкаў. Судовы прэцэдэнт.

[Ад лац. praecedens, praecedentis — папярэдні.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прецеде́нт книжн., юр. прэцэдэ́нт, -ту м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)