прэ́нцік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прэ́нцік прэ́нцікі
Р. прэ́нціка прэ́нцікаў
Д. прэ́нціку прэ́нцікам
В. прэ́нцік прэ́нцікі
Т. прэ́нцікам прэ́нцікамі
М. прэ́нціку прэ́нціках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прэ́нцік, ‑а, м.

Памянш. да прэнт; маленькі прэнт. Майстар зноў палез у кішэню і выняў адтуль маленькі жалезны круглячок таўшчынёю з яго мезены палец і сантыметраў чатыры ў даўжыню. — Вось табе звычайны прэнцік... А з яго, мяркуем, трэба нам зрабіць утулку. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прэнт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Металічны прут.

Падрыхтаваць некалькі жалезных прэнтаў.

|| памянш. прэ́нцік, -а, мн. -і, -аў м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Трэ́нцік: гульня ў трэнцік (завостраны колік) або ў ножык (жлоб., БНТ, Гульні). Няясна, магчыма, ад прэ́нцік ‘завостраная палачка’, гл. прэнт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)