прэа́мбула, -ы, мн. -ы, -бул, ж. (спец.).

Уступная тлумачальная частка міжнароднага пагаднення, закона ці іншага прававога акта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прэа́мбула

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прэа́мбула прэа́мбулы
Р. прэа́мбулы прэа́мбул
Д. прэа́мбуле прэа́мбулам
В. прэа́мбулу прэа́мбулы
Т. прэа́мбулай
прэа́мбулаю
прэа́мбуламі
М. прэа́мбуле прэа́мбулах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прэа́мбула ж., книжн. преа́мбула

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прэа́мбула, ‑ы, ж.

Кніжн. Уступная частка якога‑н. важнага акта, міжнароднага пагаднення, дагавору. Прэамбула дагавора. Прэамбула камюніке.

[Лац. praeambulum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

преа́мбула книжн. прэа́мбула, -лы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)