прыязджа́ць гл. прыехаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыязджа́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прыязджа́ю прыязджа́ем
2-я ас. прыязджа́еш прыязджа́еце
3-я ас. прыязджа́е прыязджа́юць
Прошлы час
м. прыязджа́ў прыязджа́лі
ж. прыязджа́ла
н. прыязджа́ла
Загадны лад
2-я ас. прыязджа́й прыязджа́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прыязджа́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыязджа́ць несов. приезжа́ть; прибыва́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыязджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыехаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прые́хаць, -е́ду, -е́дзеш, -е́дзе; -е́дзь; зак.

Прыбыць, перамяшчаючыся на чым-н.

П. на аўтобусе.

П. дамоў.

|| незак. прыязджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прые́зд, -у, М -дзе, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

приезжа́ть несов. прыязджа́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прилета́ть несов. прылята́ць; імча́цца; прыбяга́ць; прыязджа́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гастралява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е і гастралі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак.

1. Прыязджаць на гастролі, выступаць на гастролях.

2. перан. Быць гастралёрам (у 2 знач.; разм., неадабр.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фантазёр, ‑а, м.

Той, хто любіць фантазіраваць. [Стасік:] — І прыязджаць буду часамі, ну, там улетку ці вясной.. На сад паглядзець. — Гануся засмяялася.. — Ну і фантазёр. Яшчэ саду і ў паміне няма, а ўжо збіраецца прыязджаць. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наязджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. наехаць, наездзіць.

2. Час ад часу прыязджаць.

Н. у вёску да бацькоў.

3. на што. Спаўзаць уніз, закрываючы вочы.

Шапка наязджае на лоб.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)