прышчэ́пачны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
прышчэ́пачны |
прышчэ́пачная |
прышчэ́пачнае |
прышчэ́пачныя |
| Р. |
прышчэ́пачнага |
прышчэ́пачнай прышчэ́пачнае |
прышчэ́пачнага |
прышчэ́пачных |
| Д. |
прышчэ́пачнаму |
прышчэ́пачнай |
прышчэ́пачнаму |
прышчэ́пачным |
| В. |
прышчэ́пачны (неадуш.) прышчэ́пачнага (адуш.) |
прышчэ́пачную |
прышчэ́пачнае |
прышчэ́пачныя (неадуш.) прышчэ́пачных (адуш.) |
| Т. |
прышчэ́пачным |
прышчэ́пачнай прышчэ́пачнаю |
прышчэ́пачным |
прышчэ́пачнымі |
| М. |
прышчэ́пачным |
прышчэ́пачнай |
прышчэ́пачным |
прышчэ́пачных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
прышчэ́пачны сад., мед. приви́вочный;
○ п. прэпара́т — (вакцина) приви́вка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прышчэ́пачны, ‑ая, ‑ае.
Які выкарыстоўваецца ў прышчэпцы (у 1 знач.), паяўляецца ў выніку прышчэпкі (у 1 знач.). Прышчэпачныя кампаненты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прышчапі́ць, -чаплю́, -чо́піш, -чо́піць; -чо́плены; зак., што.
1. Зрабіць перасадку часткі жывой расліны (чаранка, вочка) на тканку другой расліны, каб перадаць пэўныя ўласцівасці.
2. каму. Увесці ў арганізм вакцыну для папярэджвання ці вылечвання якой-н. хваробы.
П. воспу.
3. перан., каму. Прымусіць засвоіць, зрабіць прывычным.
П. культурныя звычкі.
|| незак. прышчэ́пліваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. прышчэ́пка, -і, ДМ -пцы, ж. (да 1 і 2 знач.) і прышчэ́пліванне, -я, н.
|| прым. прышчэ́пачны, -ая, -ае (паводле 1 і 2 знач.).
Прышчэпачныя кампаненты.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
приви́вочный
1. (прил. к приви́вка) сад., мед. прышчэ́пачны;
2. (прил. к приви́вок) прышчэ́пкавы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Прышчэ́п, прышчэ́па, прышч́эпка ’расліна, якой перасаджаны орган іншай расліны; прышчэпленая расліна’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр., Варл.), прышчэ́пак, прышчэ́па ’чаранок, які прышчапляецца да расліны’ (Нік. Очерки; Гарэц., ТСБМ), прышчэ́пка ’дзеянне паводле дзеяслова прышчапі́ць 2; прышчэпачны прэпарат’. Рус. прище́п, прище́па, укр. прище́па ’тс’. Аддзеяслоўныя дэрываты ад прышчапіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прышчэ́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. прышчапіць 1 (у 1, 2 знач.).
2. Прышчэпачны прэпарат.
3. Тое, што і прышчэп. Нарэшце Ваня зайшоў да гаспадара, у якога яшчэ зусім не было саду, а ў агародзе тырчала ўсяго толькі каля дзесятка прышчэпак. Кулакоўскі.
4. Заціскачка для прымацавання чаго‑н. На зямлі ў тазіку было яшчэ ладна бялізны, адкуль Таня брала яе.. А на шыі ў Тані вянком віселі прышчэпкі. Паўлаў. [Янушак] надзеў .. шаўковую кашулю і белы ў чорную палоску гальштук з прышчэпкай. Дайліда.
•••
Пастэраўскія прышчэпкі — прышчэпкі супраць шаленства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
приви́вка ж.
1. (действие) прышчэ́пліванне, -ння ср., прышчэ́пка, -кі ж.;
2. (привой) сад. прышчэ́пак, -пка м., шчэ́па, -пы ж.;
3. (прививочный препарат, вакцина) мед. прышчэ́пка, -кі ж., вакцы́на, -ны ж.; прышчэ́пачны прэпара́т;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)