прышрубава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; зак., што.

Прымацаваць пры дапамозе шрубы.

П. накрыўку.

|| незак. прышрубо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прышрубо́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прышрубава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прышрубу́ю прышрубу́ем
2-я ас. прышрубу́еш прышрубу́еце
3-я ас. прышрубу́е прышрубу́юць
Прошлы час
м. прышрубава́ў прышрубава́лі
ж. прышрубава́ла
н. прышрубава́ла
Загадны лад
2-я ас. прышрубу́й прышрубу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прышрубава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прышрубава́ць сов. привинти́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прышрубава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., што.

Прымацаваць да чаго‑н. пры дапамозе шрубы або шрубавай нарэзкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прышрубо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прышрубаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

привинти́ть сов. прышрубава́ць; (привернуть) прыкруці́ць, мног. папрыкру́чваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дашрубава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., што.

Прышрубаваць да канца, скончыць шрубаваць. Дашрубаваць гайку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыкруці́ць, -учу́, -у́ціш, -у́ціць; -у́чаны; зак., што.

1. Прышрубаваць, прымацаваць пры дапамозе шрубы, балта і пад.

П. гайку. П. засаўку да дзвярэй.

2. Закручваючы, прымацаваць, прывязаць.

П. рукі да спіны.

3. Круцячы, убавіць, укараціць.

П. кнот у лямпе.

|| незак. прыкру́чваць, -аю -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыкруці́ць, ‑кручу, ‑круціш, ‑круціць; зак., што.

1. Прышрубаваць; закруціць. Прыкруціць гайку. // Прымацаваць да чаго‑н. з дапамогай шрубы, балта і пад. Клін патрэбна было пазам пакінуць на правую па ходу цягніка рэйку і прыкруціць балтамі. Краўчанка.

2. Закручваючы, прымацаваць; прывязаць. Прыладзіў [Зіновій Цімафеевіч] пучок мачалы, дротам прыкруціў да кія. Важнецкі квач атрымаўся. Нядзведскі.

3. Закруціць трохі або тужэй; падкруціць. Прыкруціць кран. // Круцячы, пакручваючы (рычажок, ручку), зменшыць што‑н., збавіць сілу, моц чаго‑н. Прыкруціць кнот у лямпе. □ Андрэй запаліў вялікі калгасны ліхтар.., прыкруціў агонь — меншы не так патушыць вецер — і пайшоў на ферму. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)