прычаса́цца, -чашу́ся, -чэ́шашся, -чэ́шацца; -чэ́шамся, -чэ́шацеся, -чэ́шуцца; -чашы́ся; зак., звар. Расчасаць сабе валасы.

|| незак. прычэ́свацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. прычэ́сванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прычаса́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прычашу́ся прычэ́шамся
2-я ас. прычэ́шашся прычэ́шацеся
3-я ас. прычэ́шацца прычэ́шуцца
Прошлы час
м. прычаса́ўся прычаса́ліся
ж. прычаса́лася
н. прычаса́лася
Загадны лад
2-я ас. прычашы́ся прычашы́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час прычаса́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прычаса́цца сов. (причесать волосы) причеса́ться; зачеса́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прычаса́цца, ‑чашуся, ‑чэшашся, ‑чэшацца; зак.

Расчасаць, прыгладзіць сабе валасы. [Кузьма] павярнуўся назад, зайшоў у сваё купэ, завязаў гальштук і прычасаўся. Дуброўскі. // Зрабіць сабе якую‑н. прычоску. Прычасацца па модзе. Прыгожа прычасацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прычэ́свацца гл. прычасацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прычэ́сванне гл. прычасацца, прычасаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

причеса́ться прычаса́цца, мног. папрычэ́свацца, зачаса́цца, мног. пазачэ́свацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перачаса́цца, ‑чашуся, ‑чэшашся, ‑чэшацца; зак.

Прычасацца нанава, іначай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрычэ́свацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Прычасацца — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазачэ́свацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Зачасацца, прычасацца — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)