прычапі́цца, -чаплю́ся, -чэ́пішся, -чэ́піцца; зак.

1. Моцна зачапіўшыся, павіснуць.

Да вопраткі прычапіліся ваўчкі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Тое, што і прыстаць (у 2 знач.; разм.).

Прычапілася хвароба.

3. перан. Тое, што і прыдрацца (разм., неадабр.).

П. да дробязі.

|| незак. прычэ́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца і прычапля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прычапі́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прычаплю́ся прычэ́пімся
2-я ас. прычэ́пішся прычэ́піцеся
3-я ас. прычэ́піцца прычэ́пяцца
Прошлы час
м. прычапі́ўся прычапі́ліся
ж. прычапі́лася
н. прычапі́лася
Загадны лад
2-я ас. прычапі́ся прычапі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час прычапі́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прычапі́цца сов.

1. (повиснуть, прикрепиться) прицепи́ться;

да суке́нкі ~пі́лася шы́шка — к пла́тью прицепи́лась ши́шка;

2. перен. (о болезни) приста́ть, прицепи́ться;

3. перен. приста́ть, привяза́ться, прицепи́ться;

п. з пыта́ннямі — приста́ть (привяза́ться) с вопро́сами;

~пі́ўся хуліга́н — приста́л (привяза́лся) хулига́н;

4. перен. придра́ться, прицепи́ться;

п. да дро́бязі — придра́ться (прицепи́ться) к пустяку́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прычапі́цца, ‑чаплюся, ‑чэпішся, ‑чапіцца; зак.

1. Зачапіўшыся, прымацавацца, прыстаць да чаго‑н. Да вопраткі прычапіліся ваўчкі. // перан. Разм. Перадацца каму‑н., прыстаць да каго‑н. (пра якое‑н. адчуванне, стан, хваробу). Усяго.. [Хвашча] трэсла, і ён нават падумаў: ужо ж ці не трасца прычапілася да яго. Лупсякоў. Гэта ж часам і да старога як прычэпіцца сон, дык, здаецца б, не еў, не піў, а толькі б спаў. Сабаленка.

2. перан. Разм. Прыстаць да каго‑н. з надакучлівымі просьбамі, прапановамі і пад. — Чаго ты прычапіўся з гэтым кілішкам гарэлкі да пана? — сказаў хтосьці з мужчын. Пальчэўскі.

3. перан. Разм. Прыдрацца да чаго‑н. Калі Жэнька не крычыць, не муштруе.. [Юрку] — значыць, ён робіць усё як трэба, і ленту нацягвае так, што не прычапіўся б Завішнюк. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прычэ́плівацца гл. прычапіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прицепи́ться прям., перен. прычапі́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

придра́ться сов., разг. прыдра́цца, прычапі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прычапля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да прычапіцца.

2. Зал. да прычапляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прычэ́плівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прычапіцца.

2. Зал. да прычэпліваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напрычэ́плівацца, ‑аецца і напрычапля́цца, ‑яецца; зак.

Прычапіцца ў вялікай колькасці. Напрычэплівалася водарасцей за вёслы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)