прыцярпе́цца, -цярплю́ся, -це́рпішся, -це́рпіцца; -цярпі́ся; зак., да каго-чаго і без дап.
Прывыкнуць да чаго-н. непрыемнага.
П. да болю.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыцярпе́цца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
прыцярплю́ся |
прыце́рпімся |
| 2-я ас. |
прыце́рпішся |
прыце́рпіцеся |
| 3-я ас. |
прыце́рпіцца |
прыце́рпяцца |
| Прошлы час |
| м. |
прыцярпе́ўся |
прыцярпе́ліся |
| ж. |
прыцярпе́лася |
| н. |
прыцярпе́лася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
прыцярпі́ся |
прыцярпі́цеся |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
прыцярпе́ўшыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
прыцярпе́цца сов. притерпе́ться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыцярпе́цца, ‑цярплюся, ‑церпішся, ‑церпіцца; зак.
Прывыкнуць, прызвычаіцца да чаго‑н. непрыемнага, непажаданага; звыкнуцца з чым‑н. Спачатку не па сэрцы была .. [Кулінчыку] гэта праца. Але з часам прыцярпеўся і здавалася яму, што жыве ён цяпер не так ужо кепска. Сіняўскі. Абвыкся, прыцярпеўся б Васіль у турме, калі б балела яму толькі тое, што арыштант. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
притерпе́ться сов., разг. прыцярпе́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Прыго́ўтацца (прыго́ўтаціса) ’супакоіцца’ (пруж., Сл. ПЗБ). Прэфіксальнае ўтварэнне ад незафіксаванага *го́ўтацца. Няясна. Цікава, што арэал распаўсюджання роднасных форм (верагодна, агульны) — паўднёварускі і ўкраінскі: кур., арл., разан., варонеж. прыголта́ться ’прызвычаіцца, асвоіцца; прыцярпецца’, варонеж. ’налажыцца; прыстасавацца’, укр. приго́втатися ’асвоіцца, азнаёміцца’ < приго́втати ’прывучыць; асвоіць, азнаёміць’. Параўн. аго́ўтацца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сцярпе́цца, сцерпіцца; зак., з чым і без дап.
Звыкнуцца, змірыцца з чым‑н.; прыцярпецца да чаго‑н. Калі чалавека спасцігне гора адзін раз — ён востра ўспамінае яго. Калі ж яно прыходзіць занадта часта, ён ужо сцерпіцца з ім. Новікаў. Колькі разоў [Васіль], асабліва ў пачатку — пакуль не прывык, не сцярпеўся трохі — успамінаў з жалем Ганну. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)