прыцяжэ́нне, -я, н.

Фізічная з’ява, якая заключаецца ў тым, што адно цела імкнецца наблізіцца да другога.

Закон зямнога прыцяжэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыцяжэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. прыцяжэ́нне
Р. прыцяжэ́ння
Д. прыцяжэ́нню
В. прыцяжэ́нне
Т. прыцяжэ́ннем
М. прыцяжэ́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыцяжэ́нне ср., физ. притяже́ние;

зако́н зямно́га ~ння — зако́н земно́го притяже́ния;

магні́тнае п. — магни́тное притяже́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыцяжэ́нне, ‑я, н.

Фізічная з’ява, якая заключаецца ў тым, што адно цела імкнецца наблізіцца да другога. Магнітнае прыцяжэнне. Узаемнае прыцяжэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

притяже́ние прыцяжэ́нне, -ння ср.;

зако́н земно́го притяже́ния зако́н зямно́га прыцяжэ́ння;

магни́тное притяже́ние магні́тнае прыцяжэ́нне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

геатрапі́зм, ‑у, м.

Здольнасць раслін рэагаваць назямное прыцяжэнне.

[Ад грэч. gē — зямля і trópos — паварот.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыцягне́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прыцягнуць (у 4 знач.).

2. Тое, што і прыцяжэнне. Вобразна кажучы, чалавек набыў ужо такую сілу, што пераадолеў зямное прыцягненне і вырваўся ў космас. «Звязда». Надта доўга чалавек не мог вырвацца з палону зямнога прыцягнення. Шыцік. За межамі зямнога прыцягнення і галасы і немага — званчэй. Федзюковіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ско́расць, ‑і, ж.

1. Ступень хуткасці руху каго‑, чаго‑н. або распаўсюджання чаго‑н. Скорасць палёту. Скорасць бегу. Скорасць святла. □ Поезд зрушыўся з месца і пашыбаваў далей, набіраючы скорасць і пакідаючы за сабою густыя клубкі дыму. Колас.

2. Ступень хуткасці, з якой адбываецца які‑н. працэс, дзеянне і пад. Скорасць рэзання. Скорасць вярчэння дыскаў.

3. Спец. Ступень хуткасці ластаўкі грузаў. Пасажырская скорасць. Адпраўка грузаў малой скорасцю.

4. Ступень хуткасці руху або вярчэння некаторых машын (аўтамабіля, матацыкла, станка і пад.), якая залежыць ад спосабу счаплення шасцярон. Уключыць скорасць. Весці машыну на трэцяй скорасці. □ У счапленні, значыць, нічога не можа быць — скорасці пераключаюцца нармальна. Мыслівец.

5. У фізіцы — адносіны пройдзенага целам шляху да адпаведнага прамежку часу. Адзінка скорасці. Сярэдняя скорасць. Вылічэнне скорасцей.

•••

Вялікая скорасць (спец.) — павышаная скорасць перамяшчэння грузаў (проціл. малая скорасць).

Каробка скорасцей гл. каробка.

Касмічныя скорасці — мінімальныя пачатковыя скорасці, пры якіх касмічны апарат, што запускаецца з Зямлі, можа стаць штучным спадарожнікам яе (першая касмічная скорасць), або пераадолець зямное прыцяжэнне і выйсці к іншым планетам Сонечнай сістэмы (другая касмічная скорасць), або пакінуць Сонечную сістэму, пераадолеўшы прыцяжэнне Зямлі і Сонца і пайсці ў міжзорную прастору (трэцяя касмічная скорасць).

Крэйсерская скорасць — нармальная скорасць карабля або самалёта ў адрозненне ад максімальнай.

Лінейная скорасць (спец.) — скорасць руху пункта, якая вызначаецца па даўжыні шляху, пройдзенага за адзінку часу.

Малая скорасць (спец.) — звычайная скорасць руху таварных паяздоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)