прыцяга́льны, -ая, -ае (кніжн.).

Які вабіць да сябе, выклікае інтарэс.

Прыцягальная сіла музыкі.

|| наз. прыцяга́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыцяга́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прыцяга́льны прыцяга́льная прыцяга́льнае прыцяга́льныя
Р. прыцяга́льнага прыцяга́льнай
прыцяга́льнае
прыцяга́льнага прыцяга́льных
Д. прыцяга́льнаму прыцяга́льнай прыцяга́льнаму прыцяга́льным
В. прыцяга́льны (неадуш.)
прыцяга́льнага (адуш.)
прыцяга́льную прыцяга́льнае прыцяга́льныя (неадуш.)
прыцяга́льных (адуш.)
Т. прыцяга́льным прыцяга́льнай
прыцяга́льнаю
прыцяга́льным прыцяга́льнымі
М. прыцяга́льным прыцяга́льнай прыцяга́льным прыцяга́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыцяга́льны притяга́тельный;

~ная сі́ла — притяга́тельная си́ла

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыцяга́льны, ‑ая, ‑ае.

Які прыцягвае, вабіць да сябе. Адзінства да брацкіх краін мае прыцягальную сілу і забяспечвае поспех у барацьбе за рэвалюцыю праграмы міру. «Звязда». [Князь] быў самай прыцягальнай і прывабнай істотай, якую .. [гасударыні] даводзілася сустракаць у жыцці. Караткевіч. Расла прыцягальная сіла першай у свеце Краіны Саветаў. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыцяга́льнасць ж. притяга́тельность; см. прыцяга́льны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

притяга́тельный прыцяга́льны; (привлекательный) прыва́бны;

притяга́тельная си́ла прыцяга́льная сі́ла.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ва́бны ’прыцягальны’, вабнасць ’прыцягальнасць’ (Гарэц.). Да вабіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́блівы ’заманлівы, прыцягальны’ (Гарэц., Др.-Падб.). В.-луж. wabliwy, серб.-харв. вабљив, прасл. *vablivъ < *vabiti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Магнэз, магнэс, маґнэс ’магніт’, ’прыцягальная сіла’ (Нас., Гарэц., Шат., Касп., Вайск. сл.; дзярж., нясв., Нар. словатв.), ст.-бел. макгнесъ ’тс’ было запазычана з с.-в.-ням. magnes праз польск. мову. Сюды ж магнэзаваць ’магнітызаваць’ (Гарэц.), магнэсавы ’магнітны, прыцягальны’ (Нас.). Пух. маґнэт ’прыхільнасць, жаданне’ (З нар. сл.) < ням. Magnet (праз польск. magnet ’тс’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мані́ць ’падзываць, клікаць, падклікаць (качак, курэй, сабак)’ (Касп., Шат., Юрч., Сцяшк. Сл.), ’прыцягваць, прынаджваць’, манлі́ву ’прываблівы’ (ТС), беласт. мані́ті ’прывабліваць, спакушаць’ (Сл. ПЗБ); мана́ ’прываба, пахучая прыманю’ (ТС); мані́ць, мані́ці ’хлусіць’, мана́, мына́ ’хлусня, наўмыснае скажэнне ісціны’ (ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Растарг., Яруш., Сцяшк., КЭС, лаг.; ЛАПП, ТС, Ян., Сл. ПЗБ, Янк. 1), мань, май ’хлусня, хлус’ (кліч., Жыв. сл.; Яруш., Мікуц., Нас., Шат.). Укр. мани́ти, рус. мани́ть ’тс’, паўн. ма́нкий ’спакушальны, прыцягальны’, валаг. манно́ ’прывабліва, прыемна’, алан., наўг., калін. ман ’хлус’, алан., смал., укр. мана ’хлусня’, польск., в.-луж. manić, н.-луж. maniś ’падманваць, ашукваць; прывабліваць, спакушаць, цешыць сябе чым-небудзь’, польск. man ’уведзены ў зман’, ’падман’, manicielstwo ’тс’, ’спакуса’, чэш. ‑maniti: ляш. podmanic ’падбухторыць да нечага’, podmana ’хітры ашуканец’, славац. obmantať ’ашукаць’, umantať ’заваражыць, зачараваць’. Да групы слав. лексем з асновай man‑ трэба яшчэ далучыць бел. мана́ ’пустата’, ’прывід, здань’ (Нас.), ’чары, насланнё’ (Ян.), ’азарт, прыцягальная сіла’ (карэліц., Марц.), ’ахвота, жаданне’ (Сцяшк. Сл.), мані́ць ’трызніць’ (Сцяшк.; іўеў., Сл. ПЗБ), мін. манаецца ’здаецца’ (КЭС) і аналагічныя да іх укр. мана́ ’прывід, здань, ілюзія’, рус. смал. ’насланне, нешта нерэальнае’, ’хмара’; ’прынада, спакуса’ (Даль); тамб. ’слодыч’, наўг. ман ’нячысцік, які жыве ў званіцы, у хаце або ў лазні’, уладз., валаг., наўг. мани́ть, безасаб. ма́нит ’здавацца, мроіцца’, манной ’шалёны’, а таксама польск. man ’ілюзія’, серб.-харв. не̏ман (з адмоўнай прыстаўкай, як, напр., нябога) ’страшыдла, прывід’, ’волат, калос’, ’нячысцік, д’ябал’, у якім (паводле Скока, 2, 366) адбылася дысіміляцыя m…m > m…n. Ван–Вейк (RÉS, 14, 73) таксама мяркуе, што паўн.-слав. maniti ўтварылася ў выніку дысіміляцыі з mamiti, прадстаўленага на зах.- і паўд.-слав. моўнай тэрыторыі, параўн. польск. mamić ’падманваць, уводзіць у зман’, ’прывабліваць’, чэш. mámiti ’выманьваць, выцягваць’, ’абдурманьваць’, славац. mámiť ’тс’, ’прывабліваць’, mam ’прывід, міраж’; славен. mámiti ’завабліваць, спакушаць’, ст.-славен. mama ’балбатун’, серб.-харв. ма́мити ’заманьваць, прывабліваць’, ’выманьваць’, ’раз’юшваць’, ма̏ма ’дурны’, ’шаленства’, ма̑ма ’прынада’, макед. мами ’хлусіць, ашукваць, махляваць, заманьваць’, балг. ма́мя ’тс’, ’прыручаць’, ’парушыць клятву’, ’вадзіць за сабой’, ’падзываць, клікаць (свойскія жывёлы і птушкі)’, ст.-слав. мамьнъ ’дурны’, ц.-слав. мамити і манити. Махэк₂ (350 і 351) мяркуе, аднак, што зыходнай формай для дзеяслова з’яўляецца прасл. manъ, якое пад уплывам сіноніма klamъ змяніла свой канчатак (‑nъ у ‑mъ) > ‑maniti. БЕР (3, 635) дае дзве прасл. формы дзеяслова: mamiti і maniti. І.‑е. асновай для першай з’яўляецца *ma‑ ’узмах рукою’ > прасл. majati, maxati, літ. móti, лат. māt ’махаць, ківаць’ з фармантам ‑mo‑ (параўн. ст.-грэч. μῑμος ’пераймальнік, імітатар, мім’, лац. mīmos ’тс’, месапск. mimeteos (Р. скл.) ’тс’ (Крае, IF, 49, 268; Бязлай, 2, 164–165). Роднаснымі да прасл. maniti будуць: ст.-інд. māyā́ ’чары, падман, ілюзія’, авест. māyā‑, лат. mãnît ’уводзіць у зман, падманваць’, mani, якому адпавядае бел. мань (Карскі, Труды, 456), ст.-в.-ням. mein ’ілжывы, падманлівы’, ст.-ісл. mein ’страта, шкода, няшчасце’, ст.-англ. mān, ст.-сакс. men ’хлусня’, ням. Mein‑eid ’клятвапарушэнне’ (Мюленбах-Эндзелін, 2, 582; Бернекер, 2; Фасмер, 2, 569).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)