прыцэ́ліць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыцэ́лю прыцэ́лім
2-я ас. прыцэ́ліш прыцэ́ліце
3-я ас. прыцэ́ліць прыцэ́ляць
Прошлы час
м. прыцэ́ліў прыцэ́лілі
ж. прыцэ́ліла
н. прыцэ́ліла
Дзеепрыслоўе
прош. час прыцэ́ліўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прице́лить сов., прост. прыцэ́ліць; нацэ́ліць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыцэ́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыцэльваць — прыцэліць і прыцэльвацца — прыцэліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыцэ́л, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыцэльваць — прыцэліць і прыцэльвацца — прыцэліцца.

2. ‑а. Прыстасаванне на агнястрэльнай зброі для прыцэльвання. Пад рукой ляжала новенькая снайперская вінтоўка з аптычным прыцэлам. Шамякін.

3. ‑у; перан. Разм. Тое, да чаго хто‑н. імкнецца; мэта. Не ведаю, які быў .. план [бацькі з сынам], але, мусіць, такога прыцэлу трымаліся: баржа баржай, а яно нядрэнна будзе хутарок свой мець. Ракітны. Іншы раз яму здаецца, што ў хлопцаў пэўны прыцэл, разлік, а разліку Веньямін не любіць. Навуменка.

•••

Браць (узяць) на прыцэл гл. браць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)