пры́цемкі, ‑аў і ‑мак; адз. няма.

1. Тое, што і прыцемак. За акном, у лёгкіх прыцемках, ляжала заснежаная зямля. Ракітны. Свякруха.. доўга ў прыцемках каля ложка шукае чаравікі, запальвае лямпу і, нарэшце, тупае ў сенцы. Мележ.

2. Пара сутак, калі стаіць паўзмрок, паўцемра. Злучэнне пратрымалася да прыцемак... М. Ткачоў. Яшчэ былі прыцемкі — дзень толькі-толькі пачынаўся. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́цемак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пры́цемак пры́цемкі
Р. пры́цемку пры́цемкаў
Д. пры́цемку пры́цемкам
В. пры́цемак пры́цемкі
Т. пры́цемкам пры́цемкамі
М. пры́цемку пры́цемках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

змярка́нне, -я, н.

1. Наступленне змроку, цемнаты.

Ад світання да змяркання.

2. Прыцемкі паміж заходам сонца і наступленнем ночы.

З. ахінула ўсё навокал.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыме́ркнуць, прыме́ркнуцца ’пра надыход няпоўнага, першага змроку’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), таксама незак. тр. прымярка́ць ’цямнець’ (Нас.), прымірка́ць ’вечарэць, змяркацца, цямнець’ (Бяльк.), зах.-бранск. прымерька́ть ’тс’ (Раст.), сюды ж дзеепрым. прыме́рклы ’змрочны’ (Нас.), а таксама вытворныя назоўнікі прымярка́нне ’надыход няпоўнага, першага змроку; вячэрняя пара’ (Нас., Гарэц.), мн. л. пры́меркі, пры́мрак ’змрок’ (Нас., Байк. і Некр.). Ст.-бел. примрак ’цемра’. Прэфіксальнае ўтварэнне ад ме́ркнуць (гл.). Укр. примерка́ти, примерка́тися ’цямнець, змяркацца’, при́мерки, примерка́нняпрыцемкі’, стараж.-рус. примракъ ’змрок, цемра’, рус. дыял. приме́ркнуть ’цямнець, пераставаць свяціць’, примерка́ние ’пачатак першай квадры, калі месяца не бачна’, при́меркипрыцемкі, змярканне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сне́жаньскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да снежня. Снежаньскі мароз. □ Кароценькі снежаньскі дзень неяк згас неўпрыкмет, і я вяртаўся назад ужо ў сінія прыцемкі. Ракітны. // Які адбываўся, праходзіў у снежні. Снежаньскі пленум.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Разм. Забавіцца, прабыць занадта доўгі час на пагулянцы. Заспаная гаспадыня адамкнула мне дзверы. — Недзе вы гэтак загуляліся. — Ды так забавіўся трохі. Сабаленка. // Захапіўшыся якой‑н. гульнёй, забыцца на ўсё. Віталік так загуляўся, што не заўважыў, як і прыцемкі нахапіліся. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змярка́нне, ‑я, н.

1. Наступленне змроку, цемнаты. Дзень праводзяць дзеці ў лесе — З досвітку і да змяркання. Аўрамчык. Сонца зайшло, і пачалося змярканне — ціхае, свежае, з расой і камарамі. Брыль.

2. Прыцемкі паміж заходам сонца і наступленнем ночы. Дзень пагас за сялом, Паплавы ахінула змярканне. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раствары́ць, ‑твару, ‑творыш, ‑творыць; зак., што.

Прымусіць растварыцца. Растварыць соль у вадзе. // перан. Прымусіць зліцца з чым‑н., зрабіць незаўважаным сярод каго, чаго‑н.; паглынуць. Перад наступленнем карнікаў быў мой загад: жанчын, дзяцей, хворых рассяліць у вёсках, растварыць у насельніцтве. Шамякін. На дварэ сцямнела, прыцемкі скралі, растварылі абрысы дамоў, прадметаў, людзей. Радкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шэ́ра,

1. Прысл. да шэры (у 1, 3 знач.).

2. у знач. вык. Пра хмурную пагоду. На дварэ было шэра і кісла, у вокны пёрся буйны і дажджысты вецер. Лобан. // Пра прыцемкі. У хаце шэра без агню і ціха. Брыль. // Пра адсутнасць утульнасці памяшкання, пакоя і пад. У хаце Нупрэя Сазанчука з’явіліся абразы і зніклі найбольш каштоўныя гаспадарчыя рэчы, стала няўтульна, шэра. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цемра, цемната, цямнота, цемень, цем, цемрадзь, цьма, морак, змрок, змрочнасць; поцемкі, прыцемкі, суцемкі (мн.); цемрыва, цемрань, цемрыня, цямрыца, цямрэча (разм.); мрок, памрока, сутонне, суценне, сутонь (абл.); чарната (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)