прыхіну́ць, -ну́, -не́ш, -не; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак.

1. Тое, што і прыхіліць.

2. каго-што. Прыкрыць, засланіць чым-н. (разм.).

П. ложак коўдрай.

|| незак. прыхіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыхіну́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыхіну́ прыхінё́м
2-я ас. прыхіне́ш прыхіняце́
3-я ас. прыхіне́ прыхіну́ць
Прошлы час
м. прыхіну́ў прыхіну́лі
ж. прыхіну́ла
н. прыхіну́ла
Загадны лад
2-я ас. прыхіні́ прыхіні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прыхіну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыхіну́ць сов.

1. (каго, што да каго, чаго) прижа́ть (кого, что к кому, чему); (што да чаго) прислони́ть (что к чему);

2. (накрыть) прикры́ть;

п. ко́ўдрай — прикры́ть одея́лом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыхіну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

1. Тое, што і прыхіліць. А вуха к зямлі прыхіні Ля кожнай шахцёрскай сядзібы — Пачуеш, Як у глыбіні Іх рукі варочаюць глыбы. Аўрамчык. Апошняе, што памятаў Віця, гэта, як бацька прыхінуў яго да сябе і яны разам асунуліся ў снег... Нядзведскі.

2. Разм. Прыкрыць, прыхаваць, засланіць чым‑н. Прыхінуць ложак коўдрай. □ Вайцех трымаўся ўзлесся, дзе яго ў любы час мог прыхінуць ельнік. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыхіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыхінуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыхі́н ’прытулак’ (Гарэц.). Да прыхіну́ць < хінуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыхі́сціць ’захінуць, засланіць’ (ТС). Сюды ж аддзеяслоўныя назоўнікі: пры́хісць ’прытулак; месца, дзе можна прыхінуць галаву’ (Шат.), прыхі́сце ’часовы будан’; ’паветка’ (стол., Нар. сл.). Да хіста́ць (гл.). Параўн. укр. захист ’абарона’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прислони́ть сов. прыста́віць, мног. папрыстаўля́ць, прыпе́рці, мног. папрыпіра́ць, прыхілі́ць, мног. папрыхіля́ць, прыхіну́ць, мног. папрыхіна́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыхіну́ты

1. (да каго, чаго) прижа́тый (к кому, чему); (да чаго) прислонённый (к чему);

2. прикры́тый;

1, 2 см. прыхіну́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

приклони́ть сов., разг. прыхілі́ць, прыхіну́ць; (пригнуть) прыгну́ць, мног. папрыгіна́ць; (прислонить) прытулі́ць, мног. папрыту́льваць;

приклони́ть ве́тви де́рева к земле́ прыхілі́ць (прыгну́ць) галі́ны дрэ́ва да зямлі́;

не́где го́лову приклони́ть няма́ дзе галаву́ прытулі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)