прыхо́жая, -ай, мн. -ыя, -ых, ж.

Тое, што і пярэдняя.

Распрануцца ў прыхожай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыхо́жая

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
ж. -
Н. прыхо́жая прыхо́жыя
Р. прыхо́жай прыхо́жых
Д. прыхо́жай прыхо́жым
В. прыхо́жую прыхо́жыя
Т. прыхо́жай
прыхо́жаю
прыхо́жымі
М. прыхо́жай прыхо́жых

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыхо́жая сущ., см. пярэ́дняя

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыхо́жая, ‑ай, ж.

Першы нежылы пакой пры ўваходзе ў кватэру, дзе звычайна знімаюць верхняе адзенне; пярэдняя. Невялікая двухкапеечная царкоўная свечачка цьмяна асвятляла прыхожую. Колас. Пакрысе прадавец білетаў улез у калідор, потым апынуўся ў прыхожай і, урэшце, — у бакоўцы механіка. Быкаў. Серафіма стрымана смяялася, кідаючы вачамі на вешалку ў прыхожай. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пярэ́дняя, -яй, мн. -ія, -іх, ж.

Нежылое, першае ад уваходу памяшканне ў кватэры; прыхожая.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пры́вен, пры́вян, пры́вянь, пры́ўня ’частка жылога будынка, якая знаходзіцца перад жылымі памяшканнямі і праз якую ўваходзяць у іх; сені’ (Інстр. 1, Сцяшк., Сл. ПЗБ, Сл. Брэс., ЛА, 4). Запазычана з літ. дыял. (паўн.-зах.) pryvenė̃ ’пярэдні пакой, прыхожая’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 38). Параўн. пры́мен.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысе́нак ’першы пакой ад уваходу ў дом (atrium)’ (Карскі, Труды), прысенак ’ганак; тамбур’ (Ласт.), толькі мн. л. прысе́нкі ’крыты ганак’ (Нас.), прысе́нцы ’ганак’, прысёнак, мн. л. прысе́нкі, прысе́нцы ’першыя, знешнія, уваходныя сенцы’ (Ласт.). Да се́ні, се́нцы (гл.), параўн. рус. дыял. присе́нок ’прыбудаваныя да хаты сенцы або камора ў сенцах; прыбудова да хлява, пуні’, присе́нки ’тс’, укр. присі́нок, присі́нки, присі́ння ’прыбудова; ганак; ганак са стрэшкай на двух слупках’, польск. przysionekпрыхожая’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́мен ’сені, сенцы’, пры́мян, пры́мець, прымно́ ’тс’ (Шн. 3; ваўк., Федар. 7; Сцяшк.; маст., іўеў., гродз., Сл. ПЗБ; Сл. Брэс., Скарбы; гродз., ЛА, 4), пры́мень ’павець’ (Сл. Брэс.), пры́мецё ’свіран’ (лях., Сл. ПЗБ), пруме́няц ’памяшканне, прыбудаванае да хаты, у якім захоўваецца збожжа, мука, апрацаваны лён’ (лях., Янк. Мат.). Вядома ўжо ў ст.-бел.: прыменъ ’сенцы ў лазні або ў свірне; прыбудова’ (1522, Булыка, Запазыч., 263; Ст.-бел. лексікон). Запазычана з літ. priemenė̃ ’пярэдні пакой, прыхожая’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 38). Параўн. пры́вен (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)