прыхапі́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. прыхо́піцца прыхо́пяцца
Прошлы час
м. прыхапі́ўся прыхапі́ліся
ж. прыхапі́лася
н. прыхапі́лася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыхапі́цца сов., разг.

1. повреди́ться (морозом, огнём и т.д.);

2. прикрепи́ться; прикле́иться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыхапі́цца, ‑хопіцца; зак.

Разм.

1. Пашкодзіцца ад дзеяння чаго‑н. (марозу, агню і пад.).

2. Прымацавацца, прыклеіцца да чаго‑н. [Міхля] моцна прыціснула двума пальцамі да яго губы свежы кавалачак чорнай .. воўны. Так і трымала, пакуль не прыхапілася воўка. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыхо́плівацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прыхапіцца.

2. Зал. да прыхопліваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)