Пры́тычкам ’вельмі рана, да ўсходу сонца’ (чэрв., Жд. 3); зыходзячы з ілюстрацыі: я ўнучцы і гавару, каб ўстала ды пры́тычкам і папалола, пакуль сонца не узышло, значэнне вызначана недакладна; правільна, відаць, ’хутка, за кароткі час; адным намаганнем’, параўн. прытычкамі ’ўрыўкамі’ (Шат.). Першапачаткова Тв. скл. назоўніка пры́тычкі, які да прытыка́цца < тыкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыты́чка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прыты́чка прыты́чкі
Р. прыты́чкі прыты́чак
Д. прыты́чцы прыты́чкам
В. прыты́чку прыты́чкі
Т. прыты́чкай
прыты́чкаю
прыты́чкамі
М. прыты́чцы прыты́чках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Пры́тачкам, пры́тачкамі, пры́тычкамі, пры́тъчъкъмі ’прыхваткамі; не часта, час ад часу’ (докш., Янк. Мат.; віл., Жд. 1; бялын., Нар. сл.; віл., лях., Сл. ПЗБ; ЛА, 5). Першапачаткова Тв. скл. ад пры́тачак (гл.) у значэнні ’тое, што дадаецца’, аднак, больш верагодна — фанетычны варыянт пры́тычкам (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)