прытыка́цца гл. прыткнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прытыка́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прытыка́юся прытыка́емся
2-я ас. прытыка́ешся прытыка́ецеся
3-я ас. прытыка́ецца прытыка́юцца
Прошлы час
м. прытыка́ўся прытыка́ліся
ж. прытыка́лася
н. прытыка́лася
Загадны лад
2-я ас. прытыка́йся прытыка́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час прытыка́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прытыка́цца I несов., страд. притыка́ться; см. прытыка́ць I

прытыка́цца II несов., разг.

1. прикаса́ться; притра́гиваться;

2. притыка́ться;

1, 2 см. прыткну́цца;

3. страд. притыка́ться; приставля́ться; см. прытыка́ць II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прытыка́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прыткнуцца.

2. Зал. да прытыкаць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыткну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. да каго-чаго. Злёгку дакрануцца да каго-, чаго-н.

П. да пляча.

2. Прымасціцца, прысесці дзе-н. (разм.).

П. на краі канапы.

3. перан. Уладкавацца, трапіць на службу, на працу і пад. (разм.).

П. ў канцылярыю.

|| незак. прытыка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Непрыты́ка ’недатыка’ (Мядзв.), параўн. рэдкае ўкр. непритика ’беспрытульны, валацуга’ (Грынч.). Мясцовае ўтварэнне на аснове дзеяслова прытыкацца ’дакранацца’ (гл. тыкаць) па шырока вядомай мадэлі слоў тыпу недатыка, незачэпа, рус. недотрога і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыты́чына ’збег непрыемных, нечаканых абставін’; ’дамаганне, прэтэнзія’ (Нас.). Укр. прити́чина ’перашкода, затрымка’; ’здарэнне, прыгода’; ’прычына’, рус. ярасл. притычи́на ’прычына; віна’. Ад прытыка́цца ’сутыкацца’. Да тыкаць (гл.). Параўн. пры́тча (гл.), рус. при́тка ’нечаканае здарэнне, прыгода’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́тычкам ’вельмі рана, да ўсходу сонца’ (чэрв., Жд. 3); зыходзячы з ілюстрацыі: я ўнучцы і гавару, каб ўстала ды пры́тычкам і папалола, пакуль сонца не узышло, значэнне вызначана недакладна; правільна, відаць, ’хутка, за кароткі час; адным намаганнем’, параўн. прытычкамі ’ўрыўкамі’ (Шат.). Першапачаткова Тв. скл. назоўніка пры́тычкі, які да прытыка́цца < тыкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)