прытушы́ць, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны; зак., што (разм.).

Аслабіць, убавіць; затушыць (святло, агонь).

П. лямпу.

П. цыгарэту.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прытушы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прытушу́ прыту́шым
2-я ас. прыту́шыш прыту́шыце
3-я ас. прыту́шыць прыту́шаць
Прошлы час
м. прытушы́ў прытушы́лі
ж. прытушы́ла
н. прытушы́ла
Загадны лад
2-я ас. прытушы́ прытушы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прытушы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прытушы́ць сов., прям., перен. притуши́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прытушы́ць, ‑тушу, ‑тушыш, ‑тушыць; зак., што.

1. Трохі збавіць, аслабіць (святло, агонь і пад.). Прытушыць лямпу. □ [Сухоцкі] звярнуў на прасёлак і, прытушыўшы фары, паехаў у бок Ядліны. Курто. // у перан. ужыв. Зоры прытушылі свой бляск, толькі самыя буйныя сям-там яшчэ ярка гарэлі на небасхіле. Быкаў.

2. Разм. Затушыць, загасіць. Бацька трохі пакурыў, потым прытушыў недакурак, паклаў на трухлявы пянёк — эканоміў курыва. Масарэнка.

3. перан. Аслабіць, стрымаць. — Але чаму яны засталіся? — каб неяк прытушыць Шарэйкаву гарачнасць, спытаў Зазыба. Чыгрынаў. — А мне не спадабалася! — усміхнуўся ён аднымі вачамі і тут жа прытушыў ўсмешку. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

притуши́ть сов. прытушы́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пригаси́ть сов. прытушы́ць, прыгасі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыту́шаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прытушыць.

2. у знач. прым. Няяркі, прыглушаны (пра колер, фарбу, гукі і пад.). Ці не ўспыхвалі ў зрокавай памяці .. [Шчакаціхіна] крыху прытушаныя барвы і ўзоры беларускіх народных майстроў і мастакоў сённяшніх і будучых. Ліс. Былі .. [галасы] не моцныя, яшчэ прытушаныя, але людзі не саромеліся гаварыць. Кудравец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)