прыту́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні́; аднакр.

Тупнуць, стукнуць нагой аб падлогу або зямлю.

П. ботамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыту́пнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыту́пну прыту́пнем
2-я ас. прыту́пнеш прыту́пнеце
3-я ас. прыту́пне прыту́пнуць
Прошлы час
м. прыту́пнуў прыту́пнулі
ж. прыту́пнула
н. прыту́пнула
Загадны лад
2-я ас. прыту́пні прыту́пніце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыту́пнуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыту́пнуць сов., однокр., разг. прито́пнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыту́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Стукнуць, ударыць нагой аб падлогу, зямлю. Мірон Якімавіч прытупнуў пару разоў, абтрасаючы валёнкі. Хадкевіч. Духавы аркестр урэзаў «Кракавяка», і Тхорык з імпэтам узмахнуў вольна рукою, прытупнуў ботамі. Кулакоўскі. // Станцаваць. Здаецца, паехаў бы дадому ды так прытупнуў на чыім-небудзь вяселлі, каб аж падэшвы ў ботах паадставалі. Дайліда. // Тупнуць нагой, выказваючы свой гнеў, абурэнне. — Няпраўда. Н-няпраўда! — аж прытупнула нагой дзяўчынка. Савіцкі. Дырэктар быў не такі. Ён і накрычыць, калі трэба, і нагой прытупне. Але варта таму ж Апанасу ці каму-небудзь іншаму папасціся яму на вочы праз некалькі хвілін, як ён на ўсё забываў. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прито́пнуть сов. и однокр. прыту́пнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыто́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Тое, што і прытупнуць. А калі пойдзе каторая [з сясцёр] ў танец, ножка ля ножкі прытопне і стане... Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыту́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да прытупнуць.

2. Стукаць, біць нагой (нагамі) аб падлогу, зямлю ў такт чаму‑н. Ілья прытупваў у такт, дырыжыраваў аркестрам і сам выцінаў на жалейцы. Дуброўскі. Спяваў Карусь і ў такт песні прытупваў нагой. С. Александровіч. // Суправаджаць якое‑н. дзеянне тупаннем; тупаць час ад часу. Хлопец.. пабег, знарок па-заечы падкідваючы нагамі і прытупваючы. Мележ. Коннікі прытупвалі на марозе. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)