прытрыма́цца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
прытрыма́юся |
прытрыма́емся |
| 2-я ас. |
прытрыма́ешся |
прытрыма́ецеся |
| 3-я ас. |
прытрыма́ецца |
прытрыма́юцца |
| Прошлы час |
| м. |
прытрыма́ўся |
прытрыма́ліся |
| ж. |
прытрыма́лася |
| н. |
прытрыма́лася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
прытрыма́йся |
прытрыма́йцеся |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
прытрыма́ўшыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
прытрыма́цца сов. придержа́ться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прытрыма́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Злёгку ўтрымацца, затрымацца за што‑н. Прытрымацца за парэнчы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прытры́млівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прытрымацца.
2. чаго. Імкнуцца быць, знаходзіцца бліжэй да чаго‑н. Прытрымлівацца правага боку дарогі. □ [Драчам] даводзіцца быць асабліва асцярожнымі і прытрымлівацца цёмных купін або знаходзіцца ў цяні траў. Самусенка.
3. чаго. Кіравацца чым‑н., выконваць што‑н., дзейнічаць згодна з чым‑н. Прытрымлівацца чаргі. Прытрымлівацца традыцый. □ Цімох і цяпер прытрымліваецца старых спосабаў помсты і змагання. Колас. — А я, ведаеце, прытрымліваюся мудрага правіла: каб быў парадак у рабоце, трэба перш за ўсё навесці яго ва ўласным доме. Шамякін. // Быць згодным з чым‑н. (думкай, поглядам і пад.). Большасць з .. [вучоных] прытрымлівалася думкі, што ракета з’явілася ахвярай сутыкнення з метэарытам. Гамолка. [Мірон] прытрымліваўся погляду, што чалавек усё можа зрабіць, калі толькі захоча. Гурскі.
4. Зал. да прытрымліваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)