прыто́мны, -ая, -ае.
Які знаходзіцца ў прытомнасці, пры памяці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыто́мны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
прыто́мны |
прыто́мная |
прыто́мнае |
прыто́мныя |
| Р. |
прыто́мнага |
прыто́мнай прыто́мнае |
прыто́мнага |
прыто́мных |
| Д. |
прыто́мнаму |
прыто́мнай |
прыто́мнаму |
прыто́мным |
| В. |
прыто́мны (неадуш.) прыто́мнага (адуш.) |
прыто́мную |
прыто́мнае |
прыто́мныя (неадуш.) прыто́мных (адуш.) |
| Т. |
прыто́мным |
прыто́мнай прыто́мнаю |
прыто́мным |
прыто́мнымі |
| М. |
прыто́мным |
прыто́мнай |
прыто́мным |
прыто́мных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
прыто́мны находя́щийся в созна́нии
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыто́мны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца ў прытомнасці, пры памяці. — Хутчэй выходзьце! — выратавальныя словы вырваліся з грудзей Ягора, і сам ён ледзь прытомны адскочыў ад дома. Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыто́мны ’які знаходзіцца ў прытомнасці, пры памяці’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Касп.), ’які прысутнічаў пры пэўнай падзеі; сведка’ (Нас., Ласт., Яруш., Касп.), ’які мае прыстанішча, прытулак; які супакоіўся на месцы’ (Нік. Очерки), ст.-бел. притомный ’свядомы, прысутны’ (Ст.-бел. лексікон); притомные часы ’ў тыя часы’ (там жа). Укр. прито́мний ’свядомы, прысутны’, польск. przytomny ’тс’, чэш. přítomný ’прысутны’, славац. prítomný ’прысутны, наяўны’, в.-луж. přitomny, н.-луж. pśitomny ’тс’. Слова ўтворана на базе словазлучэння пры том ’той, які быў пры тым, сведка’ (Брукнер, 682; Махэк₂, 495; ЕСУМ, 4, 581). Ва ўсходнеславянскіх мовах — праз польскую з чэшскай (Банькоўскі, 2, 953), параўн., аднак, пато́мны (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паўнепрыто́мны, ‑ая, ‑ае.
Амаль непрытомны, не зусім прытомны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Непрыто́мны ’які страціў прытомнасць, знаходзіцца ў бяспамяцтве’ (Нас., Нік., Оч., Касп., Варл., Сл. ПЗБ, БРС, ТСБМ), ’які не кантралюе свае паводзіны’ (ТС). Ад прыто́мны (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
напалаві́ну, прысл.
1. У няпоўным, палавінным памеры, аб’ёме; на адну палавіну. Ад таго, што сцены былі афарб[а]ваны напалавіну ў чорны колер, здавалася яшчэ цямней. Колас. І зрабіўся Халімон напалавіну гарадскім, напалавіну вясковым. Галавач. // Адным бокам, адной палавінай. [Мікалай:] — Сонца яшчэ толькі напалавіну выйшла з-за паплавоў. Чорны. // У два разы менш, карацей. Ісці напрасткі напалавіну бліжэй.
2. Не да канца, не зусім; у некаторай ступені. Тамаш быў аглушаны, заняты сваімі думкамі і мала адчуваў, што робіцца вакол. Ён быў толькі напалавіну прытомны. Бядуля. Хіба ж кахаюць напалавіну? Усё ці нічога — такі закон! Чарнушэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)