прытаі́цца, -таю́ся, -то́ішся, -то́іцца; зак.

Схавацца, імкнучыся застацца незаўважаным.

П. ў кутку.

|| незак. прыто́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прытаі́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прытаю́ся прыто́імся
2-я ас. прыто́ішся прыто́іцеся
3-я ас. прыто́іцца прыто́яцца
Прошлы час
м. прытаі́ўся прытаі́ліся
ж. прытаі́лася
н. прытаі́лася
Загадны лад
2-я ас. прытаі́ся прытаі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час прытаі́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прытаі́цца сов. притаи́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прытаі́цца, ‑таюся, ‑тоішся, ‑тоіцца; зак.

Схавацца або прыцішыцца, імкнучыся застацца незаўважаным. Выслаўшы ў сяло разведку, партызаны прытаіліся ў нізінцы каля возера, у густым асінніку. Краўчанка. Прытаіўся дзед у хмызняку і асцярожна узіраецца перад сабою. Колас. // Прыціхнуць, замерці. Прытаіўся сход — слухаў, з чаго будзе пачын. Баранавых. Валька выпіла з імі паўчаркі, легла на печы з Верачкай і прытаілася. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыто́йвацца гл. прытаіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

притаи́ться прытаі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стхары́цца, стхаруся, стхорышся, стхорыцца; зак.

Абл. Прытаіцца. Стхарыўся дзядзька ў куточку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыто́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прытаіцца.

2. Зал. да прытойваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стхары́ццапрытаіцца’ (ТСБМ, Сцяшк.). Да тхор (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прышу́ліцца ’прыхіліцца’ (Сцяшк.). Укр. прищулитисяпрытаіцца; прыхіліцца, прыціснуцца’. Да шула (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)