прытарнава́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прытарну́юся прытарну́емся
2-я ас. прытарну́ешся прытарну́ецеся
3-я ас. прытарну́ецца прытарну́юцца
Прошлы час
м. прытарнава́ўся прытарнава́ліся
ж. прытарнава́лася
н. прытарнава́лася
Загадны лад
2-я ас. прытарну́йся прытарну́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час прытарнава́ўшыся

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прытарнава́цца, ‑нуюся, ‑нуешся, ‑нуецца; зак.

Абл. Прыпыніцца, прыстаць. Аўтух з сваёй кампаніяй скалазубаў прытарнаваўся да плота — вакол яго, як заўсёды, грымеў безупынны раскатны рогат. Зарэцкі. І толькі прытарнаваўся я, ногі пад сябе падкурчыў, як адчыніліся дзверы і ўвайшоў рослы такі, над усімі піянерамі большы. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прытарнава́ць ’прыгнаць да берага (пра плыт)’; ’дастасаваць, дапасаваць’ (Др.-Падб.; лід., Сл. ПЗБ), прытарнава́цца ’прыпыніцца, прыстаць’ (ТСБМ), ’прыстаць да берага’ (лід., Сл. ПЗБ), перан. прытарнава́цца ’прыстасавацца’ (Гарэц.; валож., Стан.). Да тарнава́ць, тарнава́цца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)