прыся́жны

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
м. -
Н. прыся́жны прыся́жныя
Р. прыся́жнага прыся́жных
Д. прыся́жнаму прыся́жным
В. прыся́жнага прыся́жных
Т. прыся́жным прыся́жнымі
М. прыся́жным прыся́жных

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыся́жны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прыся́жны прыся́жная прыся́жнае прыся́жныя
Р. прыся́жнага прыся́жнай
прыся́жнае
прыся́жнага прыся́жных
Д. прыся́жнаму прыся́жнай прыся́жнаму прыся́жным
В. прыся́жны (неадуш.)
прыся́жнага (адуш.)
прыся́жную прыся́жнае прыся́жныя (неадуш.)
прыся́жных (адуш.)
Т. прыся́жным прыся́жнай
прыся́жнаю
прыся́жным прыся́жнымі
М. прыся́жным прыся́жнай прыся́жным прыся́жных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

верды́кт, -у, М -кце, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Рашэнне прысяжных засядацеляў аб вінаватасці або невінаватасці абвінавачанага.

Вынесці апраўдальны (абвінаваўчы) в.

|| прым. верды́ктны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

верды́кт, ‑у, М ‑кце, м.

Пастанова, прыгавор (пераважна суда прысяжных).

[Ад лац. vere dictum — правільна сказанае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыся́жны, -ая, -ае.

1. Які прыняў прысягу (уст.).

2. перан. Пастаянны, заўсёдны (разм., жарт.).

П. жартаўнік.

Суд прысяжных — суд з удзелам выбарных ад насельніцтва асоб, якія выносяць рашэнне аб вінаватасці або невінаватасці падсуднага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карпара́цыя, ‑і, ж.

Група асоб, аб’яднаных прафесіянальнымі, саслоўнымі і пад. інтарэсамі. Радыёвяшчальная карпарацыя. □ — Вось што, давайце зробім так: даручыце мне весці перамовы ад карпарацыі прысяжных павераных горада Мінска з панам Урублеўскім. Колас.

[Ад лац. corporatio — аб’яднанне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыся́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Уст. Які прыняў прысягу, прысягнуў каму‑н.

2. Разм. Пастаянны, заўсёдны. І прэлат з Ліптова завітаў з паклонам. Гэты быў у [караля] прысяжным шпіёнам. Бажко.

3. у знач. наз. прыся́жны, ‑ага, м. У буржуазным судзе — выбарная асоба, якая ўдзельнічае ў разборы судовых спраў. Суддзя часта пазяхаў. Аб нечым параіўшыся з прысяжнымі, ён пачаў допыт Джыавані. Лынькоў.

•••

Прысяжны павераны гл. павераны.

Суд прысяжных гл. суд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прися́жный

1. (принявший присягу) уст. прыся́жны;

прися́жные заседа́тели уст. прыся́жныя засяда́целі;

прися́жный пове́ренный уст. прыся́жны паве́раны;

2. разг. заўзя́ты; (всегдашний) заўсёдны;

прися́жный шутни́к заўзя́ты жартаўні́к;

3. сущ., уст. прыся́жны, -нага м.;

суд прися́жных суд прыся́жных.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасрэ́днік, ‑а, м.

1. Той, хто садзейнічае пагадненню, здзелцы паміж кім‑н. Гандлёвы пасрэднік. □ Гандляры, пасрэднікі, перакупшчыкі безупынна таўкуцца [на рынку], шумяць, крычаць, паказваюць узоры тавараў, спрачаюцца. В. Вольскі. [Дунін-Марцінкевіч] быў пасрэднікам і хадатаем у розных людзей па справах, звязаных з атрыманнем спадчыны. С. Александровіч. З вясны 1887 года стала дзейнічаць камісія прысяжных павераных, яна выконвала функцыі пасрэдніка паміж паверанымі і акруговым судом. Г. Кісялёў.

2. Той, хто дапамагае наладзіць кантакт паміж кім‑, чым‑н. — Хачу прасіць вас, — гаворыць Драгун, — аб сустрэчы з Бондарам. Сам канцоў не знайду. — Месяц няма вестак. Не ведаю, што думаць. — Людзі тут асталіся? — Дарагі мой, пасрэднікаў не меў. Не хачу мець. Вондар знаёмы мне, як і ты. Навуменка. Бібліятэкар — жывы пасрэднік паміж чытачом і літаратурай. «Звязда». // У міжнародным праве — нейтральная дзяржава або міжнародная арганізацыя, якая спрыяе мірнаму вырашэнню канфлікту паміж дзвюма іншымі дзяржавамі.

3. Спец. Суддзя, арбітр на манеўрах.

•••

Міравы пасрэднік — пасада ў царскай Расіі, устаноўленая пасля сялянскай рэформы 1861 г. для ўладжвання зямельных канфліктаў паміж сялянамі і памешчыкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суд, ‑а і ‑у, М ‑дзе і ‑дзе, м.

1. ‑а, М ‑дзе. Дзяржаўны орган, які разглядае і вырашае грамадзянскія спрэчкі і крымінальныя справы. Народны суд. Прыгавор суда. // Памяшканне, у якім знаходзіцца такі орган. У судзе свецяцца вокны. // зб. Суддзі. Нарада суда. □ І кідае [Варывода] строга свой зрок. — Суд ідзе! — грыміць урачыста! І вочы скіроўвае ўбок, Пранізвае імі фашыста. Колас. — Што вы маўчыце? — пытаецца суддзя. — У вас заўвагі да складу суда ёсць? Адводы, прапановы? Дадзіёмаў.

2. ‑а, М ‑дзе. Судовы працэс, разбор грамадзянскай або крымінальнай справы. Выступаць на судзе. □ Паведамілі, што пракурор патрабуе тэрміновага суда над браканьерам .. і хоча зрабіць гэты суд паказальным на ўвесь раён. Краўчанка. Суд цягнуўся два гады. Выйграў пан. Бядуля. Жук атрымаў учора павестку на суд з Мікітам за Марылін пасаг. Брыль. [Зося:] — На судзе мне трэба было ўсё, як было, расказаць. Чорны. / У складзе некаторых устойлівых выразаў. Папасці пад суд. Чыніць суд. // Пакаранне каго‑н., кара. Павел зразумеў, што няма больш страшнага суда, чым суд уласнае памяці. Васілёнак. [Міхалка:] — Мы .. [Ігналю] лепей сваім судом, — адсцёбаем гэтымі лейцамі і годзе. Ён болей красці не будзе. Бядуля.

3. ‑а, М ‑дзе; чаго або які. Грамадскі орган, які выбіраецца з членаў якога‑н. калектыву для разгляду спраў, звязаных з непрыстойнымі паводзінамі каго‑н. Суд гонару. Грамадскі суд. □ Праўленне вырашыла ўчыніць таварыскі суд над тымі, каго злавілі за руку. Дуброўскі.

4. ‑у, М ‑дзе. Думка, меркаванне аб кім‑, чым‑н.; ацэнка каго‑, чаго‑н. Суд гісторыі. □ Мінаў час, старое забывалася, яно з-за даўнасці не падлягала і суду Андрэевага сумлення. Шахавец.

•••

Вярхоўны суд БССР — найвышэйшы судовы орган БССР.

Надворны суд — судовы орган дваран у Расіі 18–19 стст.

Страшны суд — паводле рэлігійных уяўленняў — божы суд пад усімі людзьмі, калі наступіць «канец свету».

Суд Лінча — у ЗША жорсткая расправа з актыўнымі дзеячамі прафсаюзнага, негрыцянскага. антыімперыялістычнага і камуністычнага руху; лінчаванне.

Суд прысяжных — суд з удзелам прысяжных засядацеляў.

Таварыскі суд — грамадскі суд, утвораны на прадпрыемствах, ва ўстановах для разгляду спраў, звязаных з парушэннем працоўнай дысцыпліны або грамадскага парадку.

Трацейскі суд — разбор якога‑н. канфлікту кім‑н. трэцім, не зацікаўленым у гэтай справе.

Шамякаў суд — несправядлівы, прадузяты суд (ад імя суддзі Шамякі з старой рускай аповесці).

Аддаць на суд каму гл. аддаць.

Аддаць пад суд гл. аддаць.

Ісці пад суд гл. ісці.

Пакуль суд ды справа — пакуль адбываецца, робіцца што‑н. Загоншчыкі падаліся ў абход. А мы, стралкі, пакуль суд ды справа, на прасецы ў лінію пасталі. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)