прысяда́нне гл. прысесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прысяда́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прысяда́нне прысяда́нні
Р. прысяда́ння прысяда́нняў
Д. прысяда́нню прысяда́нням
В. прысяда́нне прысяда́нні
Т. прысяда́ннем прысяда́ннямі
М. прысяда́нні прысяда́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прысяда́нне ср. приседа́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прысяда́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прысядаць — прысесці.

2. Рэверанс. Такімі ж борздымі крокамі падышла .. [Габрынька] і да госця, працягнула яму сваю яшчэ дзіцячую руку, зрабіўшы прысяданне, якое Лабановіч бачыў першы раз. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысе́сці, -ся́ду, -ся́дзеш, -ся́дзе; -ся́дзь; зак.

1. Сагнуўшы калені, апусціцца.

П. на кукішкі.

Аж прысеў ад нечаканасці.

2. Сесці (на нядоўгі час).

П. адпачыць.

|| незак. прыса́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 2 знач.) і прысяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 знач.); наз. прысяда́нне, -я, н. (паводле 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

приседа́ние прысяда́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўпрысяда́нне, ‑я, н.

Няпоўнае прысяданне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысе́д, ‑у, М ‑дзе, м.

У спорце — прысяданне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсяда́нне, ‑я, н.

У спорце — прысяданне. Падняць штангу без падсядання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэверанс, прысяданне

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)