прыся́глы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прыся́глы прыся́глая прыся́глае прыся́глыя
Р. прыся́глага прыся́глай
прыся́глае
прыся́глага прыся́глых
Д. прыся́гламу прыся́глай прыся́гламу прыся́глым
В. прыся́глы (неадуш.)
прыся́глага (адуш.)
прыся́глую прыся́глае прыся́глыя (неадуш.)
прыся́глых (адуш.)
Т. прыся́глым прыся́глай
прыся́глаю
прыся́глым прыся́глымі
М. прыся́глым прыся́глай прыся́глым прыся́глых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Прыся́га ’афіцыйнае ўрачыстае абяцанне захаваць вернасць, выканаць абавязкі; словы такога абяцання’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Сл. ПЗБ), пріся́га ’тс’ (Бяльк.), прысяга́ць, прысега́ць, прысягну́ць, прысягну́цца ’даць прысягу; паклясціся’ (Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС), прісягну́ць ’тс’ (Бяльк.), прысяга́ць ’абяцаць’ (Ян.), прысягацца ’бажыцца’ (Ласт.), прыся́жны ’які прыняў прысягу, прысягнуў каму-небудзь’; ’пастаянны, заўсёдны’ (Ласт., ТСБМ, Бяльк.), прыся́глы ’тс’ (Нас.), ст.-бел. присяга: про слово присяги божей (Альтбаўэр). Укр. при́сяга ’клятва, прысяга’, присяга́ти(ся), рус. прися́га дыял. ’бажба’; присягать, польск. przysięga, przysięgać, в.-луж. přisaha, přisahać, н.-луж. pśysega, pśysegaś, чэш. přísaha, přísahati, славац. prísaha, prísahať, серб.-харв. при́сега, присе́ћу се ’даваць клятву, прысягнуць’, славен. prisȇga ’прысяга’, priségati ’прысягаць’, ц.-слав. присѧга, присѧшти ’тс’. Параўн. рус.-ц.-слав. досѧшти, досѧчи ’дакрануцца’. Прасл. *prisęga — аддзеяслоўны дэрыват з нулявым афіксам і тэматычным ‑a ад *prisęgti < прасл. *sęgti, *sęgati ’дакранацца’ (гл. Фасмер, 3, 367): у час прысягі чалавек дакранаўся да нейкага прадмета, якім ён кляўся, напрыклад, да зямлі, крыжа, мяча (гл. Махэк₂, 535; Банькоўскі, 2, 948); першаснае значэнне ’выцягнуўшы руку, дакрануцца’ (Бязлай, 3, 122; Сной₂, 578), гл. сяга́ць. Прыся́глы з польск. przysięgły ’прысяжны’. Паводле Кохмана і Шнігера (ZNGd, 12, 95–104), присяга, присягати замянілі крестное цѣлование, цѣловати крестъ у старабеларускай пад польскім уплывам, што з улікам шырокай вядомасці названых слоў цяжка давесці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)