прысяга́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прысяга́юся прысяга́емся
2-я ас. прысяга́ешся прысяга́ецеся
3-я ас. прысяга́ецца прысяга́юцца
Прошлы час
м. прысяга́ўся прысяга́ліся
ж. прысяга́лася
н. прысяга́лася
Загадны лад
2-я ас. прысяга́йся прысяга́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час прысяга́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прысяга́цца несов., прост., см. прысяга́ць 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прысяга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да прысягнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клясться клясці́ся; (клятвенно уверять) прысяга́цца, прысяга́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Душа́цца ’бажыцца, прысягацца’ (Нас.), душа́нне ’бажба’ (Касп.). Відавочна, вытворнае ад душа́ (першапачаткова ’бажыцца, прысягацца душой’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бажы́цца. Рус. божи́ться, укр. божи́тися. Параўн. і чэш. дыял. božitť sa. Утварэнне ад *bogъ (гл.). Першапачаткова ’прысягацца богам’. Параўн. і ўкр. богми́тися ’бажыцца’ (< біг, бос ме (’няхай мяне бог!’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыся́га ’афіцыйнае ўрачыстае абяцанне захаваць вернасць, выканаць абавязкі; словы такога абяцання’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Сл. ПЗБ), пріся́га ’тс’ (Бяльк.), прысяга́ць, прысега́ць, прысягну́ць, прысягну́цца ’даць прысягу; паклясціся’ (Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС), прісягну́ць ’тс’ (Бяльк.), прысяга́ць ’абяцаць’ (Ян.), прысягацца ’бажыцца’ (Ласт.), прыся́жны ’які прыняў прысягу, прысягнуў каму-небудзь’; ’пастаянны, заўсёдны’ (Ласт., ТСБМ, Бяльк.), прыся́глы ’тс’ (Нас.), ст.-бел. присяга: про слово присяги божей (Альтбаўэр). Укр. при́сяга ’клятва, прысяга’, присяга́ти(ся), рус. прися́га дыял. ’бажба’; присягать, польск. przysięga, przysięgać, в.-луж. přisaha, přisahać, н.-луж. pśysega, pśysegaś, чэш. přísaha, přísahati, славац. prísaha, prísahať, серб.-харв. при́сега, присе́ћу се ’даваць клятву, прысягнуць’, славен. prisȇga ’прысяга’, priségati ’прысягаць’, ц.-слав. присѧга, присѧшти ’тс’. Параўн. рус.-ц.-слав. досѧшти, досѧчи ’дакрануцца’. Прасл. *prisęga — аддзеяслоўны дэрыват з нулявым афіксам і тэматычным ‑a ад *prisęgti < прасл. *sęgti, *sęgati ’дакранацца’ (гл. Фасмер, 3, 367): у час прысягі чалавек дакранаўся да нейкага прадмета, якім ён кляўся, напрыклад, да зямлі, крыжа, мяча (гл. Махэк₂, 535; Банькоўскі, 2, 948); першаснае значэнне ’выцягнуўшы руку, дакрануцца’ (Бязлай, 3, 122; Сной₂, 578), гл. сяга́ць. Прыся́глы з польск. przysięgły ’прысяжны’. Паводле Кохмана і Шнігера (ZNGd, 12, 95–104), присяга, присягати замянілі крестное цѣлование, цѣловати крестъ у старабеларускай пад польскім уплывам, што з улікам шырокай вядомасці названых слоў цяжка давесці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)