прысябры́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прысябру́ся прысябры́мся
2-я ас. прысябры́шся прысябрыце́ся
3-я ас. прысябры́цца прысябра́цца
Прошлы час
м. прысябры́ўся прысябры́ліся
ж. прысябры́лася
н. прысябры́лася
Загадны лад
2-я ас. прысябры́ся прысябры́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час прысябры́ўшыся

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прысябры́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прысябру́ся прыся́брымся
2-я ас. прыся́брышся прыся́брыцеся
3-я ас. прыся́брыцца прыся́брацца
Прошлы час
м. прысябры́ўся прысябры́ліся
ж. прысябры́лася
н. прысябры́лася
Загадны лад
2-я ас. прысябры́ся прысябры́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час прысябры́ўшыся

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Прысе́брыцца ’прымазацца, прыстаць збоку да чаго-небудзь ці якой-небудзь справы і нешта атрымаць ад гэтага’ (Нас., Янк. 3.), прысе́рбіцца ’тс’, прысябры́цца ’прысуседзіцца’ (Байк. і Некр.), ’паддобрыцца’ (Сл. Брэс.), прысябрава́цца ’падсесці’ (шальч., Сл. ПЗБ). Рус. паўн.-зах. присе́бри́ться, приси́бриться ’далучыцца, прысуседзіцца’; укр. присе́рбитися ’прысуседзіцца, прымазацца, прычапіцца’. Прэфіксальны зваротны дзеяслоў ад ся́бар, ся́бра (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)