прысы́паць, -плю, -плеш, -пле; -сы́п; -паны; зак.

1. што і чаго. Насыпаючы, дадаць.

П. зерня.

2. што і чым. Пасыпаць тонкім слоем.

П. папрэлыя месцы стрэптацыдам.

|| незак. прысыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прысыпа́нне, -я, н. і прысы́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прысыпа́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прысыпа́ю прысыпа́ем
2-я ас. прысыпа́еш прысыпа́еце
3-я ас. прысыпа́е прысыпа́юць
Прошлы час
м. прысыпа́ў прысыпа́лі
ж. прысыпа́ла
н. прысыпа́ла
Загадны лад
2-я ас. прысыпа́й прысыпа́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прысыпа́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прысыпа́ць I несов., в разн. знач. присыпа́ть; см. прысы́паць

прысыпа́ць II несов., разг. (ребёнка) усыпля́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прысы́паць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прысы́плю прысы́плем
2-я ас. прысы́плеш прысы́плеце
3-я ас. прысы́пле прысы́плюць
Прошлы час
м. прысы́паў прысы́палі
ж. прысы́пала
н. прысы́пала
Загадны лад
2-я ас. прысы́п прысы́пце
Дзеепрыслоўе
прош. час прысы́паўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прысы́паць, ‑сы́плю, ‑сы́плеш, ‑сы́пле; зак.

1. што і чаго. Насыпаць чаго‑н. дадаткова. Лапко ж мусіў прызнацца, што корм ён даваў. Ну, але ж ці гэта злачынства, што ён дасць калі-нікалі мяшок сечкі ды прысыпле з прыгаршчы аўса? Колас.

2. каго-што. Засы́паць, насы́паць зверху; прыцерушыць. — Грошы.. я схаваў за гумном, у дзвярах, прысыпаў карой з дрывотніка. Чорны. [Галіна] спачатку прамыла струп, пасля прысыпала і паклала пластыр. Пташнікаў.

3. Пачаць мацней ісці, сыпаць. А дождж іграе на драніцах, Як самы лепшы музыкант.. То ўраз прысыпле буйным шротам, То ледзьве-ледзь зашамаціць. Броўка.

прысыпа́ць 1, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да прысы́паць.

прысыпа́ць 2, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да прыспаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прысы́паць ’насыпаць дадаткова; засыпаць’, ’пачаць мацней ісці, сыпаць’ (ТСБМ), ’прынесці’ (віл., Жд. 1). Да сы́паць (гл.). Адносна семантыкі параўн. рус. дыял. присы́пать ’прымчацца’, присыпа́ться ’з’явіцца ў мностве’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

присы́пать сов.

1. (прибавить) прысы́паць, падсы́паць;

2. (слегка засыпать) прысы́паць;

3. (насыпать вплотную к чему-л.) прысы́паць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

присыпа́ть несов.

1. (прибавлять) прысыпа́ць, падсыпа́ць;

2. (слегка засыпать) прысыпа́ць;

3. (насыпать вплотную к чему-л.) прысыпа́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прысыпа́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прысыпа́ць ​1прысы́паць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысы́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

1. гл. прысыпаць.

2. Парашок, якім прысыпаюць хворае месца (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)