прысту́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

1. Падножка, паякой падымаюцца ўверх або спускаюцца ўніз.

П. трамвая.

2. перан. Асобны этап у развіцці чаго-н. (разм.).

Прайсці ўсе прыступкі навучання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прысту́пка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прысту́пка прысту́пкі
Р. прысту́пкі прысту́пак
Д. прысту́пцы прысту́пкам
В. прысту́пку прысту́пкі
Т. прысту́пкай
прысту́пкаю
прысту́пкамі
М. прысту́пцы прысту́пках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

прысту́пка ж. (у лестницы) ступе́нь, ступе́нька, присту́пка, присту́пок м.; (у трамвая, вагона и т.п.) подно́жка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прысту́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

1. Падножка, ступенька, па якіх падымаюцца ўверх або спускаюцца ўніз. Прыступка трамвая. □ Борзда падняўшыся па прыступках ганка, .. [Веньямін] зайшоў у калідорчык і пастукаў у першыя дзверы. Навуменка. Гэты нізенькі ў дзве прыступкі ганак быў улюбёным месцам адпачынку для ўсіх жыхароў нашай кватэры. Ракітны. Па добра знаёмай крутой лесвіцы з абцёртымі прыступкамі .. [Вера] ўзабралася на мансарду. Асіпенка.

2. перан. Разм. Асобны этап у развіцці чаго‑н., у якой‑н. справе. Вызваленне беларускага народа з царскіх і панскіх ярэм — яшчэ адна прыступка ў будыніне канчатковай свабоды чалавецтва. Лужанін. Але ні да чаго так не ляжала яго сэрца, як да працы журналіста. Ён зведаў усе прыступкі гэтай складанай справы — ад пасыльнага да рэдактара. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́сту́пка ’падножка, ступенька, па якіх падымаюцца ўверх або спускаюцца ўніз’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Касп., ЛА, 4, Бяльк.), пры́сту́пкі, прісту́пкі, прусту́пкі ’ганак; ступенькі перад парогам’ (Шушк., Сл. ПЗБ, ЛА, 4). Рус. дыял. присту́пка ’падстаўка, падножка, каб узлезці на печ’, ’лесвічка’; ’ганак’; укр. присту́пки ’прыступкі лесвіцы, ганка’. Утварэнне з суф. ‑к‑ ад прыступі́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прысту́пак, -пка м., разг., см. прысту́пка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прысту́пак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прысту́пак прысту́пкі
Р. прысту́пка прысту́пкаў
Д. прысту́пку прысту́пкам
В. прысту́пак прысту́пкі
Т. прысту́пкам прысту́пкамі
М. прысту́пку прысту́пках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ступе́нька

прыступка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ступе́нька ступе́нькі
Р. ступе́нькі ступе́нек
Д. ступе́ньцы ступе́нькам
В. ступе́ньку ступе́нькі
Т. ступе́нькай
ступе́нькаю
ступе́нькамі
М. ступе́ньцы ступе́ньках

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

падно́жка¹, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

Прыступка для ўваходу ў вагон, аўтамашыну і пад.

Стаяць на падножцы вагона.

П. тралейбуса.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прысту́пак, ‑пка, м.

Тое, што і прыступка. Падышоўшы да лесвіцы, бабка хацела падсадзіць Цімку на першы прыступак. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)