прысту́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак.

1. чым. Стукнуць злёгку, у такт чаму-н.

П. абцасам.

2. каго (што). Забіць моцным ударам, выстралам (разм.).

П. здрадніка.

|| незак. прысту́кваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прысту́кнуць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прысту́кну прысту́кнем
2-я ас. прысту́кнеш прысту́кнеце
3-я ас. прысту́кне прысту́кнуць
Прошлы час
м. прысту́кнуў прысту́кнулі
ж. прысту́кнула
н. прысту́кнула
Загадны лад
2-я ас. прысту́кні прысту́кніце
Дзеепрыслоўе
прош. час прысту́кнуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прысту́кнуць сов.

1. присту́кнуть;

2. (закрыть со стуком) прихло́пнуть;

3. прост. (убить) присту́кнуть, прихло́пнуть, прико́нчить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прысту́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. што, чым і па чым. Злёгку, нямоцна стукнуць. Дзед Ларка прыстукнуў малатком цвічок, прыцмокнуў языком. Пянкрат. — Вось і вы сваю цаглінку паклалі ў будынак школы, — сказаў муляр ды прыстукнуў кельмай зверху, раўняючы рад. Юрэвіч. — І, ведайце, усё на сваім пастаўлю, — прыстукнуў .. [Хлор] па стале кулаком. Гартны. Пшэбора спрытна павярнуўся, Як першы ў свеце кавалер, Прыстукнуў ботам ды прыгнуўся, Аж бліснуў срэбраны каўнер. Колас.

2. каго. Разм. Забіць, прыбіць. Рабіў Макар усё на злосць старшыні, лаяў яго спачатку за вочы, а пасмялеўшы, і ў вочы. Выпіўшы, пагражаў прыстукнуць у цёмным закутку. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

присту́кнуть сов.

1. прысту́кнуць;

присту́кнуть каблуко́м прысту́кнуць абца́сам;

2. (убить) прост. прысту́кнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прысту́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыстукнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысту́кванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыстукваць — прыстукнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысту́кнуты прост. присту́кнутый, прихло́пнутый; см. прысту́кнуць3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыхлу́дзіць (прыхлу́дыты) ’ашаламіць, збянтэжыць; прыстукнуць’ (Клім.). Да хлуд (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прихло́пнуть сов.

1. (ладонью) ля́пнуць, пля́снуць;

2. (пристукнуть каблуком и т. п.) прысту́кнуць;

3. (закрыть со стуком) прысту́кнуць, прычыні́ць;

4. (придавить, прищемить) разг. прышчамі́ць, прыбі́ць;

прихло́пнуть па́лец прышчамі́ць (прыбі́ць) па́лец;

5. перен. (прекратить существование чего-л., деятельность кого-, чего-л., закрепить, закрыть), прост. прыкры́ць, закры́ць;

6. (убить) прост. прысту́кнуць, прысту́каць;

7. (накрыть, поймать) прост. накры́ць, злаві́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)