прыстрэ́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго (што).

Забіць або дабіць выстралам.

П. ваўка. П. хворага сабаку.

|| незак. прыстрэ́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыстрэ́ліць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыстрэ́лю прыстрэ́лім
2-я ас. прыстрэ́ліш прыстрэ́ліце
3-я ас. прыстрэ́ліць прыстрэ́ляць
Прошлы час
м. прыстрэ́ліў прыстрэ́лілі
ж. прыстрэ́ліла
н. прыстрэ́ліла
Загадны лад
2-я ас. прыстрэ́ль прыстрэ́льце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыстрэ́ліўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыстрэ́ліць сов. пристрели́ть;

п. хво́рага саба́ку — пристрели́ть больну́ю соба́ку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыстрэ́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго.

Забіць або дабіць выстралам. Прыстрэліць ваўка. □ — [Ісці ў лес] не дапаможа... Там цябе могуць прыстрэліць... Палічаць за правакатара. Пестрак. Валодзя прыстрэліў бы .. [ласіху], каб не пакутавала, але ж малое збоку. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пристрели́ть сов. прыстрэ́ліць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыстрэ́лены пристре́ленный; см. прыстрэ́ліць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыстрэ́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыстрэліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыстрэ́льваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыстрэліць.

прыстрэ́льваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыстраляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыстрэ́льваць I несов., воен. пристре́ливать; см. прыстраля́ць

прыстрэ́льваць II несов. пристре́ливать; см. прыстрэ́ліць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)