прыстасава́цца, -су́юся, -су́ешся, -су́ецца; -су́йся; зак.

Асвоіўшыся з чым-н., набыць патрэбныя навыкі, уменне.

П. да абставін.

П. да новых умоў жыцця.

|| незак. прыстасо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. прыстасава́нне, -я, н. і прыстасо́ўванне, -я, н.

|| прым. прыстасава́льны, -ая, -ае (спец.).

Прыстасавальныя ўласцівасці.

Прыстасавальная афарбоўка насякомых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыстасава́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыстасу́юся прыстасу́емся
2-я ас. прыстасу́ешся прыстасу́ецеся
3-я ас. прыстасу́ецца прыстасу́юцца
Прошлы час
м. прыстасава́ўся прыстасава́ліся
ж. прыстасава́лася
н. прыстасава́лася
Загадны лад
2-я ас. прыстасу́йся прыстасу́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час прыстасава́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыстасава́цца (да чаго) сов. приспосо́биться (к чему), примени́ться (к чему); принорови́ться (к чему);

п. да абста́він — приспосо́биться (примени́ться, принорови́ться) к обстоя́тельствам

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыстасава́цца, ‑суюся, ‑суешся, ‑суецца; зак.

1. Асвоіўшыся з чым‑н., набыць навыкі, уменне жыць, працаваць, абыходзіцца ў пэўных абставінах. Шмат якія пароды дзікіх жывёл звяліся. Іншыя прыстасаваліся да новых умоў жыцця. В. Вольскі. Яго заскарузлы розум змушан быў паварушыцца і накіраваць мыслі крыху ў іншы бок, каб лаўчэй прыстасавацца да гэтага вандроўніцкага жыцця і не згінуць. Колас. // Пагард. Скрываючы свае намеры, погляды, пачаць дзейнічаць па-новаму ў новых абставінах. — Гэта.. [Аляксей Ісаевіч] прыстасаваўся ўжо. Калі нашы вернуцца, дык скажа: я быў чысцільшчыкам, — выказаў здагадку Петрык. Хомчанка.

2. Прымасціцца, прыладзіцца дзе‑н. Калі позна ноччу былі памыты ўсе катлы.., Пасмітны прыстасаваўся ў куточку, выняў запаветны сшытак і пачаў пісаць. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

приспосо́биться прыстасава́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

примени́ться прыстасава́цца;

примени́ться к ме́стности прыстасава́цца да мясцо́васці;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыстасава́льнасць, -і, ж.

Здольнасць ці магчымасць прыстасавацца да чаго-н.

П. арганізма да асяроддзя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

принорови́ться прымеркава́цца; прыла́дзіцца, прыстасава́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прылаўчы́цца, -чу́ся, -чы́шся, -чы́цца; -чы́мся, -чыце́ся, -ча́цца; зак. (разм.).

Злаўчыцца, прыстасавацца.

П. поўзаць па-пластунску.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акліматызава́цца, -зу́юся, -зу́ешся, -зу́ецца; -зу́йся; зак. і незак.

Прыстасавацца (прыстасоўвацца) да новага асяроддзя, новага клімату.

|| наз. акліматыза́цыя, -і, ж.

|| прым. акліматызацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)