прыспе́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак.

1. што. Зрабіць больш хуткім.

П. хаду.

2. што. Наблізіць наступленне чаго-н.

П. перамогу над ворагам.

3. каго (што) і каго (што) з чым. Прымусіць рабіць што-н. хутчэй.

П. з заканчэннем работы.

|| незак. прыспяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і прыспе́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыспе́шыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыспе́шу прыспе́шым
2-я ас. прыспе́шыш прыспе́шыце
3-я ас. прыспе́шыць прыспе́шаць
Прошлы час
м. прыспе́шыў прыспе́шылі
ж. прыспе́шыла
н. прыспе́шыла
Загадны лад
2-я ас. прыспе́ш прыспе́шце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыспе́шыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыспе́шыць сов., см. прыспяшы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыспе́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак.

1. што. Зрабіць больш хуткім, таропкім. Алесь прыспешыў крок. І калі выйшаў на адкрытае месца, у некалькіх кроках ад сябе ўбачыў Тасю. Хадановіч. Я прыспешыў хаду і праз некалькі крокаў апынуўся на лясной паляне, мякка асветленай ружовымі праменямі вячэрняга сонца. В. Вольскі.

2. што. Наблізіць наступленне чаго‑н. Ніколі .. [Дзялянка] не лічыўся са сваім часам, каб толькі даць краіне больш вугалю і гэтым прыспешыць разгром ненавісных гітлераўцаў. Паслядовіч. [Ніна] ведала, рана ці позна, а шчырая размова са Сцяпанам Сцяпанавічам павінна была адбыцца. Выпадак толькі прыспешыў яе. Шахавец.

3. каго-што. Прымусіць рабіць што‑н. хутчэй. Дзяўчына.. зірнула на.. [Паўла] і перастала пісаць. Але Маша прыспешыла яе: — Пішыце, мы згодны ў Задубскую РТС. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заторопи́ть сов., разг. пача́ць падганя́ць, прыспе́шыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поторопи́ть сов. падагна́ць, паско́рыць, прыспе́шыць, прыспяшы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыспе́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыспешыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыспяша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыспешыць, прыспяшыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыспе́шванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыспешваць — прыспешыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падспе́шыць

прыспешыць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падспе́шу падспе́шым
2-я ас. падспе́шыш падспе́шыце
3-я ас. падспе́шыць падспе́шаць
Прошлы час
м. падспе́шыў падспе́шылі
ж. падспе́шыла
н. падспе́шыла
Загадны лад
2-я ас. падспе́ш падспе́шце
Дзеепрыслоўе
прош. час падспе́шыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)