прысні́цца гл. сніцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прысні́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прысню́ся прысні́мся
2-я ас. прысні́шся прысніце́ся
3-я ас. прысні́цца прысня́цца
Прошлы час
м. прысні́ўся прысні́ліся
ж. прысні́лася
н. прысні́лася
Дзеепрыслоўе
прош. час прысні́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прысні́цца сов. присни́ться, приви́деться (во сне)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прысні́цца, ‑снюся, ‑снішся, ‑сніцца; зак.

З’явіцца, паказацца ў сне. І заспала. Бо прыснілася ёй Лідачка, зорачка яе ненаглядная, унучка, хоць і не родная. Брыль. Кастусь варочаўся так і гэтак, але сон не браў яго. А калі нарэшце задрамаў, прыснілася Алеся. С. Александровіч. / у безас. ужыв. Нядобрыя сны пачалі сніцца Ульяне. Прыснілася ёй раз, што яна чэрпала ваду сваім чаравікам і піла яе. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сні́цца, сню́ся, сні́шся, сні́цца; сні́мся, сніце́ся, сня́цца; незак.

Бачыцца ў сне, мроіцца.

Мне сняцца сны аб Беларусі.

|| зак. прысні́цца, -ню́ся, -ні́шся, -ні́цца; -ні́мся, -ніце́ся, -ня́цца і сасні́цца, -ню́ся, -ні́шся, -ні́цца; -ні́мся, -ніце́ся, -ня́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

приви́деться сов., разг. паказа́цца, зда́цца; (во сне) прысні́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

причу́диться сов., разг. (померещиться) зда́цца; (показаться) паказа́цца; (присниться) прысні́цца;

мне причу́дилось мне здало́ся;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прымро́іцца, ‑мроюся, ‑мроішся, ‑мроіцца; зак.

1. Уявіцца ў марах. Плывуць, як човен, сані. «Нібы ракою ў Астрахань», — прымроілася Ані. Вялюгін.

2. Прысніцца. Як добра, што можа такая сустрэча прымроіцца толькі ў сне! А. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сасні́цца, ‑снюся, ‑снішся, ‑сніцца; зак.

Уявіцца ў сне, прысніцца. І пілі [хлопец з дзяўчынай] з вядра вадзіцу, і п’янелі ад вады, — гэтак часам сон сасніцца, — светлы сон і малады. Машара. / у безас. ужыв. Саснілася, што ідзе.. [Марыя] па дарожцы нейкага парку. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пригре́зиться сов. прымро́іцца; (представиться в мечтах) прыма́рыцца; (померещиться) зда́цца; (привидеться во сне) прысні́цца, сасні́ць (каго, што).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)