прысмакта́цца, -макчу́ся, -мо́кчашся, -мо́кчацца; -макчы́ся; зак.

Упіцца, прыстаць да чаго-н., усмоктваючыся.

П’яўкі прысмакталіся.

|| незак. прысмо́ктвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| прым. прысмо́ктвальны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прысмакта́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прысмакчу́ся прысмо́кчамся
2-я ас. прысмо́кчашся прысмо́кчацеся
3-я ас. прысмо́кчацца прысмо́кчуцца
Прошлы час
м. прысмакта́ўся прысмакта́ліся
ж. прысмакта́лася
н. прысмакта́лася
Дзеепрыслоўе
прош. час прысмакта́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прысмакта́цца сов. присоса́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прысмакта́цца, ‑смакчуся, ‑смокчашся, ‑смокчацца; зак.

Смокчучы, упіцца ў што‑н., моцна прыстаць да чаго‑н. П’яўка прысмакталася. Дзіця прысмакталася да грудзей. // перан. Разм. Прыстаць да чаго‑н., захапіцца чым‑н. Прыходзіцца па некалькі разоў перачытваць тое самае, нават і сумнаватае. Не дзіва, што прысмокчашся да Гогаля!.. Брыль. // перан. Разм. Прыдадзіцца да каго‑, чаго‑н. дзеля ўласнай выгады. — Вы, часам, не з тых недабітых афіцэраў Балаховіча, што рашылі да пары да часу прысмактацца да Савецкай улады? Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысмактацца, упіцца

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

присоса́ться прысмакта́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прысмо́ктванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прысмоктваць — прысмактаць і прысмоктвапца — прысмактацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысмо́ктвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прысмактацца.

2. Зал. да прысмоктваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысмо́ктвацца несов., возвр., страд. приса́сываться; см. прысмакта́цца, прысмо́ктваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усмакта́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -мо́кчацца; зак., у каго-што.

1. Упіўшыся, пачаць смактаць.

П’яўка ўсмакталася ў нагу.

2. Увабрацца, прасочваючыся.

Вада ўсмакталася ў зямлю.

3. Прысмактацца губамі (пра дзіця).

|| незак. усмо́ктвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)