прыслу́жнік
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
прыслу́жнік |
прыслу́жнікі |
| Р. |
прыслу́жніка |
прыслу́жнікаў |
| Д. |
прыслу́жніку |
прыслу́жнікам |
| В. |
прыслу́жніка |
прыслу́жнікаў |
| Т. |
прыслу́жнікам |
прыслу́жнікамі |
| М. |
прыслу́жніку |
прыслу́жніках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
прыслу́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Слуга (у 1 знач.; уст.).
П. пры гасцініцы.
2. Той, хто імкнецца выслужыцца перад кімн., памагаты (пагард.).
|| ж. прыслу́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыслу́жнік м., в разн. знач. прислу́жник;
п. пры гасці́ніцы — прислу́жник при гости́нице
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыслу́жнік, ‑а, м.
1. Той, хто прыслужвае; слуга, служыцель. — Як далажыць аб вас .. рэдактару? — звярнуўся да Лабановіча прыслужнік з рыжаватаю бародкаю, чалавек без усякай формы і нецікавы на выгляд. Колас. Усё гэта убранства пільнаваў касцельны прыслужнік без шапкі, з цёмнымі кругамі пад вачыма. Пестрак.
2. Разм. неадабр. Той, хто прыслужваецца перад кім‑н.; прыхільнік, памочнік у якой‑н. дрэннай справе. Царскія прыслужнікі. Фашысцкія прыслужнікі. □ Ёсць прыслужнікаў нямала, Што за долар прадаюцца І гатовы да паслуг. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паслу́шнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Прыслужнік у манастыры, які рыхтуецца стаць манахам.
|| ж. паслу́шніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
|| прым. паслу́шніцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыслу́жніца, ‑ы, ж.
Жан. да прыслужнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памага́ты, -ага, мн. -ыя, -ых, м.
1. Той, хто памагае каму-н. у чым-н., падручны (у 2 знач.).
Абыдземся без памагатых.
2. Прыслужнік, гатовы на любыя дзеянні, учынкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прислу́жник уст., разг. прыслу́жнік, -ка м., паслуга́ч, -ча́ м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
блюдалі́з, ‑а, м.
Разм. пагард. Той, хто дагаджае каму‑н. дзеля ўласнай выгады; прыслужнік, халуй.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
клеўрэ́т, ‑а, М ‑рэце, м.
Кніжн. Прыхільнік, прыслужнік, які імкнецца дагадзіць свайму апекуну любымі сродкамі.
[Ад лац. collibertus — вольнаадпушчанік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)