прыско́рыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыско́ру прыско́рым
2-я ас. прыско́рыш прыско́рыце
3-я ас. прыско́рыць прыско́раць
Прошлы час
м. прыско́рыў прыско́рылі
ж. прыско́рыла
н. прыско́рыла
Загадны лад
2-я ас. прыско́р прыско́рце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыско́рыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыско́рыць сов., в разн. знач. уско́рить;

п. кро́кі — уско́рить шаги́;

п. ад’е́зд — уско́рить отъе́зд

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыско́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

1. што. Зрабіць больш скорым, імклівым. Вася выйшаў на дарогу, што бегла напрасцяк ад ракі цераз луг, і яшчэ больш прыскорыў хаду... Краўчанка. Калі яны заўважылі невысокую жанчыну ў сінім берэце і асеннім паліто, то прыскорылі крокі. Няхай.

2. што. Наблізіць наступленне чаго‑н.; паскорыць. Прыскорыць ад’езд. □ Вярнуўся з Даманава — давялося вырашаць розныя тэхнічныя справы, каб прыскорыць рамонт экскаватара. Краўчанка.

3. каго. Прымусіць рабіць скарэй; падагнаць. Прыскорыць расказчыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыско́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыскорыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыско́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыскорыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсцёбнуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак., каго (што).

1. Падганяючы, злёгку сцебануць.

П. каня.

2. перан. Прыскорыць, прымусіць рабіць што-н. хутчэй (разм.).

П. адстаючых.

|| незак. падсцёбваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыско́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыскорваць — прыскорыць і прыскорвацца — прыскорыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыско́рваць несов., в разн. знач. ускоря́ть; см. прыско́рыць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыскарэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыскорваць — прыскорыць і прыскорвацца — прыскорыцца.

2. Тое, што і паскарэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)