прысе́сці, -ся́ду, -ся́дзеш, -ся́дзе; -ся́дзь; зак.

1. Сагнуўшы калені, апусціцца.

П. на кукішкі.

Аж прысеў ад нечаканасці.

2. Сесці (на нядоўгі час).

П. адпачыць.

|| незак. прыса́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 2 знач.) і прысяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 знач.); наз. прысяда́нне, -я, н. (паводле 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прысе́сці

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыся́ду прыся́дзем
2-я ас. прыся́дзеш прыся́дзеце
3-я ас. прыся́дзе прыся́дуць
Прошлы час
м. прысе́ў прысе́лі
ж. прысе́ла
н. прысе́ла
Загадны лад
2-я ас. прыся́дзь прыся́дзьце
Дзеепрыслоўе
прош. час прысе́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прысе́сці сов., в разн. знач. присе́сть;

п. на ку́кішкі — присе́сть на ко́рточки;

п. адпачы́ць — присе́сть отдохну́ть;

п. на ла́ўку — присе́сть на ла́вку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прысе́сці, ‑сяду, ‑сядзеш, ‑сядзе; зак.

1. Сагнуўшы калені, апусціцца. Воддаль прайшоў паўз бераг рудавалосы высокі хлопец, і дзяўчаты прыселі ў вадзе. Ваданосаў. Ткнуўшы ў зубы папяроску, ён, шукаючы кагосьці, паглядзеў вакол, прысеў на кукішкі і пацягнуўся ў агонь. Ракітны. Параход так раўнуў, што Сашка ад неспадзеўкі аж прысеў. Даніленка.

2. Тое, што і сесці (у 1 знач.); сесці на нядоўгі час. Стафанковіч.. раптам прыціх, прысеў на лаўку, пасля ўстаў, пасля зноў сеў і зноў устаў. Чорны. Можа першы раз за дзень і прысела Ульяна: яна і абедала звычайна, стоячы ля прыпечка. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыса́джвацца гл. прысесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прысяда́нне гл. прысесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прысяда́ць гл. прысесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

присе́сть сов. прысе́сці, мног. папрысяда́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цы́пкі², -пак.

У выразах: на цыпках — на пальцах ног, на дыбачках (стаяць, хадзіць, ступаць і пад.); на цыпкі — на пальцы ног (стаць, прысесці і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыды́гнуцьпрысесці з паклонам (аб дзяўчынцы)’ (Нас.), ’прысесці’ (Байк. і Некр.). Да ды́гаць (гл. ды́ґаць) < прасл. *dygati (ЭССЯ, 5, 198–199; аб бел. слове — “калі апошняе не з польск.”).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)