пры́святак, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м. (разм.).

1. Невялікае свята.

2. Перадсвяточны дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры́святак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пры́святак пры́святкі
Р. пры́святка пры́святкаў
Д. пры́святку пры́святкам
В. пры́святак пры́святкі
Т. пры́святкам пры́святкамі
М. пры́святку пры́святках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пры́святак, -тка м., разг.

1. небольшо́й пра́здник;

2. кану́н пра́здника

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пры́святак, ‑тка, м.

Разм.

1. Невялікае свята. У вёсцы гэты дзень [1 верасня] стаўся прысвяткам, бо маткі і бацькі таксама неяк удзельнічалі ў ім. Дубоўка. Кожны прысвятак ці свята У Сцяпана поўна хата — Сват і кум і так знаёмы Чуюць тут сябе, як дома. Крапіва. Якраз прысвятак надарыўся, што з коньмі людзі не рабілі. Калюга.

2. Перадсвяточны дзень. І гэты прысвятак прад самым святам — Падмесці сцежкі і пяском прысыпаць жоўтым. Семашкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прысвя́так ’невялікае свята пэўнай вёскі ў гонар святога, у імя якога пабудавана царква’; ’перадсвяточны дзень’ (ТСБМ, Касп., Шат., Стан.), пры́святак, пры́светок, пры́сʼеток, прэ́святок, пры́свято ’невялікае рэлігійнае свята’ (Нар. сл., Сл. ПЗБ), прысвя́то ’тс’ (Скарбы). Укр. при́святок ’невялікае свята’. Прафіксальна-суфіксальны дэрыват ад свя́та (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прысве́тны, прысві́тный ’вольны (пра час)’ (кам., Жыв. НС). Няясна, магчыма, ад прысвя́так, свя́та (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)