пры́сак, -ску, м.

Гарачы, распалены попел.

Пячы бульбу ў прыску.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры́сак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. пры́сак
Р. пры́ску
Д. пры́ску
В. пры́сак
Т. пры́скам
М. пры́ску

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пры́сак, -ку м. горя́чая зола́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пры́сак, ‑ску, м.

Гарачы, распалены попел. Восеньская радасць маленства — дым сцелецца над шэрым полем, а ў прыску, зразумела, пячэцца бульба. Брыль. [Чайнікі] хутка весела заляпалі крышкамі, гасячы пад сабою шыпучы прысак і жар. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́сак1 ’гарачы, распалены попел з вугольчыкамі’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Пал., Касп., Шат., Бір. Дзярж., Сцяшк., Стан.; шальч., лях., ст.-дар., Сл. ПЗБ), прыск ’тс’ (Гарэц.; маладз., Янк. 1), пруск, прі́сок ’тс’ (Маш.), пры́сак ’тс’ (Клім.; пін., Сл. ПЗБ; ТС), прысак ’гарачы, распалены (на агні) пясок’ (Др.-Падб.), пры́сак ’попел’: сей жыта ў прысак, авёс у гразь, то будзеш князь (Янк. БП), ’прах, зямля’: скорей мне прыском вочы засыплюць, покуль я гета забуду (Нас.), прысо́к ’месца на прыпечку, куды змятаецца жар’; ’гарачы, распалены попел з вугольчыкамі’; ’попел’; ’прах, пыл’ (Ласт.), прыс́ык ’гарачы попел’; ’перапалены пясок’ (Бяльк.), з іншым суфіксальным афармленнем пры́сіць, пры́снік ’попел’, пры́сець ’попел; пыл’, пры́сінка ’пылінка’ (Ласт.), таксама ўсечанае прыспрысак, гарачы попел’ (ТС, ПСл). Рус. смал., бранск. при́сак, пры́сок ’гарачы попел’, бранск. при́сык ’тс’, прыск ’дробныя вугольчыкі, ад якіх яшчэ ідзе жар’; укр. при́сок ’гарачы попел з агнём’, польск. prysk ’гарачы попел; распалены на (сонцы) пясок’, палаб. prüstʼau ’попел, жар’. Нульсуфіксальны дэрыват ад *pryskati, гл. пры́скаць (Брукнер, 440; Трубачоў, Этимология–1968, 62). У формах тыпу пры́сак, пры́сок і да т. п. устаўная галосная на месцы збегу зычных або ўплыў суфіксальных дэрыватаў на ‑ак, ‑ок і г. д. Паўночнаславянская семантычная інавацыя. Гл. яшчэ прыск.

Пры́сак2 ’пясчаны ўзгорак’ (бяроз., Сл. ПЗБ). Да папярэдняга. Семантычны пераход: ’(распалены) пясок’ → ’пясок’ → ’пясчаны ўзгорак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ача́хлы, -ая, -ае.

Які астыў, негарачы.

А. прысак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зола́ ж. по́пел, -лу м.; (горячая) пры́сак, -ску м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прышчэ́ць ’моцна ірдзець’ (Шат.). Гл. пры́шчыць, пры́сак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жа́ратак ’жар у печы’ (Жд. 2, Шатал.). Рус. дыял. паўн. жера́ток, ’заглыбленне ў печы для жару’, жара́ток ’тс’, ’прысак’, н.-луж. žoratk, žoratki ’жар, прысак’, польск. żarzątek ’жар’, серб.-харв. жера́так памянш. ад жера ’жар’. Ст.-рус. жератъкъпрысак, сера, смага’, жаратъкъ, жаратникъ ’заглыбленне ў печы для жару’ (з XVII ст.), ц.-слав. жаратъкъ ’тс’, ст.-бел. («Александрыя» XVII ст.). Ваян (Gram. comp., IV, 702) тлумачыць як назоўнік, суадносны з прыметнікам на ‑ат‑ (паралельна з засведчанымі ў ст.-слав. утварэннямі на ‑av: жеравъ), утвораны з дапамогай ‑ъкъ. Аб пашырэнні слова ў паўн.-рус. гаворках і вар’іраванні гл. Дзярагін, Этимология, 1966, 177.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыск ’іскра’, приски, пырски ’пырскі’ (Яруш.), пры́скі ’пырскі; кроплі вады, дажджу’; ’іскры’ (Бяльк.). Нулявы дэрыват ад пы́рскаць, пры́скаць. Гл. яшчэ пырскі, прысак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)