Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыро́бка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
| Н. |
прыро́бка |
| Р. |
прыро́бкі |
| Д. |
прыро́бцы |
| В. |
прыро́бку |
| Т. |
прыро́бкай прыро́бкаю |
| М. |
прыро́бцы |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
прыро́бка ж., в разн. знач. приде́лка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыро́бка, ‑і, ДМ ‑бцы, ж.
Дзеянне паводле дзеясл. прыробліваць — прырабіць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыро́бка ’тое, што прыроблена’ (Ласт., Байк. і Некр.), пры́ро́бка, пры́роб, прыро́бак ’прыбудоўка да хаты або хлява’ (Шушк., ТС), пры́робка ’ўзор на канцы ручніка’ (ТС), сюды ж з іншай семантыкай прыро́бак ’дадатковы, пабочны заробак’ (ТСБМ). Ад прырабі́ць (прыробі́ць) ’далучыць, дабудаваць’, а таксама ’начараваць’ (ТС), гл. рабіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прырабі́ць, -раблю́, -ро́біш, -ро́біць; -ро́блены; зак.
1. што і да чаго. Прымацаваць, трывала злучыць з чым-н.
П. ручку да форткі.
2. што і да чаго. Прыбудаваць да чаго-н.
П. дашчаную пуню да хлява.
3. што, чаго і без дап. Зарабіць у дадатак да асноўнага заработку.
П. на пагрузцы вагонаў.
4. што. Прыбавіць вязаннем.
П. палецу пальчатцы.
|| незак. прырабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і прыро́бліваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. прыро́бка, -і, ДМ -бцы, ж. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
приде́лка ж.
1. (действие) прыро́бка, -кі ж., прыро́бліванне, -ння ср.;
2. (то, что приделано) прыро́бка, -кі ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
наде́лка ж., спец.
1. (действие) прыро́бліванне, -ння ср., надро́бліванне, -ння ср.; см. наде́лать 2;
2. (предмет) прыро́бка, -кі ж., надро́бка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Прыпра́віць ’пакласці прыправу; дадаць што-небудзь; прыладзіць, прымацаваць’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр.), ’прыгатаваць’ (шальч., Сл. ПЗБ), прыпра́ўка ’прыробка; прыладжванне, прымацоўванне’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), ст.-бел. прыправити ’падрыхтаваць, зрабіць’. Рус. приправля́ть, припра́вить ’дадаваць (у ежу)’; ’выконваць разнастайныя работы па гаспадарцы’; ’майстраваць, прыладжваць’, укр. припра́вити ’прымацаваць, прыладзіць’; ’прыправіць’, польск. przyprawić ’прыладзіць, прымацаваць; прыправіць ежу’, чэш. připraviti ’падрыхтаваць; уладкаваць’, славац. pripraviť ’тс’, серб.-харв. припра́вити, славен. pripraviti ’тс’, балг. припра́вям ’дадаваць (у ежу)’. Прыставачны дэрыват ад *praviti, гл. пра́віць 1, г. зн. ’падрыхтоўваць як належыць’. Усходнеславянскія і польскія значэнні агульнаславянскага дзеяслова семантычна проціпастаўлены паўднёваславянскім і славацкаму.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)