прыраўнава́ць² гл. раўнаваць².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыраўнава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыраўну́ю прыраўну́ем
2-я ас. прыраўну́еш прыраўну́еце
3-я ас. прыраўну́е прыраўну́юць
Прошлы час
м. прыраўнава́ў прыраўнава́лі
ж. прыраўнава́ла
н. прыраўнава́ла
Загадны лад
2-я ас. прыраўну́й прыраўну́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыраўнава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыраўнава́ць¹, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак., каго-што і да каго-чаго.

Прыпадобніць да каго-, чаго-н., прызнаць роўным з кім-, чым-н.

Па таленце яго можна п. да лепшых спевакоў.

|| незак. прыраўно́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыраўнава́ць I (да каго, чаго) сов. приравня́ть (к кому, чему); сравни́ть (с кем, чем);

па та́ленту яго́ мо́жна п. да ле́пшых спевако́ў — по тала́нту его́ мо́жно приравня́ть к лу́чшим певца́м (сравни́ть с лу́чшими певца́ми)

прыраўнава́ць II сов. приревнова́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыраўнава́ць 1, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., каго-што да каго-чаго.

Зрабіць роўным каму‑, чаму‑н.; прыпадобніць да каго‑, чаго‑н. Другі, шпаркі, як барабан, голас даводзіў, што плуга да плуга не прыраўнуеш. Чорны. Вядома, што нельга было прыраўнаваць .. [майстэрню] да старой бляхарні. Мурашка.

прыраўнава́ць 2, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., каго і без дап.

Адчуць рэўнасць да каго‑н. Я табе цяпер проста скажу: тады на свяце я нават крыху прыраўнаваў да цябе. Броўка. — А я люблю людзей, якія могуць вось так захапляцца, — адказала Валянціна Андрэеўна, не зводзячы вачэй з Яраша. — О, я прыраўную, Валя. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раўнава́ць², -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; незак., каго (што) да каго.

Адчуваць пачуццё рэўнасці.

Р. мужа да сяброўкі.

|| зак. прыраўнава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

приравня́ть сов. прыраўнава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

приревнова́ть сов. прыраўнава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыраўно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыраўнаваць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыраўнава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыраўнаваць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)