прыпіса́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыпішу́ся прыпі́шамся
2-я ас. прыпі́шашся прыпі́шацеся
3-я ас. прыпі́шацца прыпі́шуцца
Прошлы час
м. прыпіса́ўся прыпіса́ліся
ж. прыпіса́лася
н. прыпіса́лася
Загадны лад
2-я ас. прыпішы́ся прыпішы́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час прыпіса́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыпіса́цца сов. приписа́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыпіса́цца, ‑пішуся, ‑пішашся, ‑пішацца; зак.

Запісаўшы сябе, стаць прылічаным куды‑н., да чаго‑н. Прыпісацца да прызыўнога ўчастка. Прыпісацца на пастаяннае месца жыхарства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

приписа́ться прыпіса́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыпі́свацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прыпісацца.

2. Зал. да прыпісваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпі́свацца несов., возвр., страд. припи́сываться; см. прыпіса́цца, прыпі́сваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыпі́ска, ‑і, ДМ прыпісцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прыпісаць (у 1, 2 знач.) і прыпісацца.

2. Р мн. ‑сак. Тое, што прыпісана да чаго‑н., дададзена да чаго‑н., раней напісанага. У канцы апошняга ліста была Людзіна прыпіска: «Я прачытала. Я столькі перажыла, столькі зразумела...» Дуброўскі. Тады я здолею адправіць .. [пісьмо] назад, зрабіўшы адпаведную прыпіску наконт таго, чаму так здарылася, што яно распячатанае. Васілёнак. // Фальшывыя звесткі, прыпісаныя да афіцыйнага дакумента з карыслівай мэтай. Але рабочаму чалавеку нашы прыпіскі не патрэбныя. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)